У пачатку
чэрвеня ў Віцебску прайшло першынство вобласці па лёгкай атлетыцы. Для каманды
нашага раёна яно было выніковым. Бронза дасталася расонцам невыпадкова.
Будучы дзевяцікласнік
Расонскай школы Аляксей Грачухін ў бегу на 600 і 1000 метраў заваяваў першае і
другое месцы адпаведна. Ён будзе прадстаўляць каманду вобласці на
рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, што пройдуць у Оршы ў канцы
чэрвеня.
Трэнер каманды Аляксандр
Папповіч паклапаціўся, каб каманда выступіла дастойна.
Штодзённыя трэніроўкі і
зладжанасць каманды – менавіта і ёсць паказальны вынік расонскіх лёгкаатлетаў.
Другое месца ў капілку каманды ўнёс
Эдуард Яфрэменка, які атрымаў бронзу ў лёгкаатлетычным шасцібор’і. У склад
каманды ўваходзілі Юлія Мішчанка, якая паказала добрыя вынікі ў скачках у
вышыню і кіданні кап’я, Анастасія Хіценка ў бегу на адну і дзве тысячы метраў,
Вікторыя Качаргіна ў спартыўнай хадзьбе на два
і тры кіламетры, Вольга Пецярэнка
ў бегу на трыста і шэсцьсот метраў.
У пачатку чэрвеня золата ў
наш раён прывёз Андрэй Васільеў, які прымаў удзел у абласных спабор-ніцтвах
–Алімпійскія Дні Молодзі, – што праходзілі ў Віцесбку.
Жадаем маладым спартсменам Расоншчыны новых поспехаў і
залатытых медалёў, а умовы, створаныя ў нашым раёне, для гэтага самыя
спрыяльныя.