Спецпроект

БРАМА НЕЎМІРУЧАСЦІ

ЦУДОЎНЫ НАСТРОЙ НЯСЕ БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ

23 декабря 2014 | 48970 | Татьяна Лопатина | 149752 | 206 | 0 | 0 | 73 | 63 | 172

Напярэдадні гэтага вялікага свята мы сустрэліся с вікарыем рымска-каталіцкай парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах ксяндзом Яўгенам Міхайлавым, які павіншаваў вернікаў з Калядамі.

–Цудоўны настрой нясе Божае Нараджэнне: чаканне вячэры, пажаданні, елка, батлейка, Пастэрка, калядкі. Але варта памятаць, што, седзячы за багата накрытым сталом ці адкрываючы падарункі, нельга выпусціць з-пад увагі самае галоўнае – дар, які прыносіць гэтая асаблівая ноч, – Ісуса.

Калі мы спынімся толькі на адным баку святкавання, яслі могуць застацца пустымі, без Ісуса Хрыста, як і нашыя сэрцы. Застануцца, магчыма, стомленасць, выкліканая падрыхтоўкай да святаў, перапоўнены страўнік, папера ад падарункаў, віншавальныя паштоўкі і брудны посуд. Калядная ж ноч з’яўляецца пачаткам нашай надзеі на збаўленне!

Свята Божага Нараджэння нагадвае нам пра пачатак нашага збаўлення. Каб перажыць яго належным чынам, варта рыхтавацца да свята загаддзя, а дакладней – быць падрыхтаваным да яго заўсёды. Таму Калядам папярэднічае перыяд Адвэнту (літургічны перыяд падрыхтоўкі да Божага Нараджэння). Адпаведна, Адвэнтам можна назваць усё нашае жыццё – час, які дадзены нам Богам для таго, каб крочыць да збаўлення, час падрыхтоўкі да сустрэчы з Хрыстом Збаўцам.

Напярэдадні свята, 24 снежня, адзначаецца яго вігілія – «начное чуванне». У Еўропе ў гэты дзень у сем’ях упрыгожваюць елкі, робяць стаенкі. Іх гісторыя бярэ свой пачатак у сярэднявеччы. Святы Францішак Асізскі ў 1223 годзе ў Грэччо (Умбрыя, цэнтральная Італія) упершыню арганізаваў святочную стайню, каб наблізіць да вернікаў гісторыю Нараджэння Хрыста. Францішканскі закон падтрымаў ідэю стаенак і распаўсюдзіў гэтую традыцыю амаль па ўсёй Еўропе.

Таксама рыхтуецца вігілійная вячэра, звычай якой у Беларусь прыйшоў у ХVІІІ стагоддзі. Распачынаецца яна прачытаннем урыўка з Евангелля аб нараджэнні Хрыста і дзяленнем аплаткай (белы хлеб выпечаны з мукі і вады – сімвал нованароджаннага Хрыста). У Беларусі гэтая вячэра называецца таксама куццёю (ад назвы крупяной кашы – куцці, якая абавязкова павінна быць у гэты вечар на стале). На стол ставяць толькі посныя стравы. У гэты вечар з радасцю прымаюцца і нечаканыя госці.

Асаблівую атмасферу ствараюць калядкі (песні на Божае Нараджэнне), якія можна спяваць усёй сям’ёй.

Кульмінацыяй падрыхтоўкі да Божага Нараджэння для ўсіх католікаў з’яўляецца ўдзел ва ўрачыстай літургіі Святой Імшы, якая адбываецца ў Касцёле вечарам 24 снежня. З гэтага моманту пачынаецца святкаванне Божага Нараджэння. Працяг святкавання адбываецца і ў наступныя два дні 25 і 26 снежня.

Карыстаючыся магчымасцю, жадаю запрасіць вернікаў святкаваць Божае Нараджэнне ўвечары 24 снежня а 21 гадзіне і 25 снежня – а 9  гадзіне раніцы.

Ад усяго сэрца віншую вас з надыходзячым Святам Божага Нараджэння! Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае вашую веру і надзею, а любоў заўсёды жыве ў вас і ў вашых сем'ях!

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ