Спецпроект

К 70-ЛЕТИЮ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

ВАЙНА Ў ЛЁСЕ МАЁЙ СЯМ’І

23 февраля 2015 | 66807 | Пётр Чимковский | 1167002 | 347 | 0 | 0 | 322 | 187 | 532

«Мой рассказ о войне...»  Так называецца конкурс, які аб’явілі супрацоўнікі музея баявой садружнасці да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Вашай увазе мы прапануем конкурсную работу Зінаіды Аляксандраўны Ступаковай з вёскі Бірузова.

«Я  нарадзiлася пасля вайны, не бачыла палаючых вёсак i гарадоў, усіх жахаў, якiя несла вайна людзям. Але прачытаныя кнігі, прагледжаныя кiнафiльмы, аповеды мaix бацькоў аб нябачанай у свеце па cвaix памерах i жорсткасцях вайне глыбока кранулi маё сэрца i пакiнулi незабыўны след  не толькi у мaiм жыццi, але i ў жыццi мaix родных i блiзкiх...

Дзявочае прозвiшча маёй мaцi Дударава. У кнiзе «Памяць. Pacoнcкi раён» змешчаны прозвiшчы жыхароў вёскi Драгунова, якiх расстралялi фашысты ў 1943 годзе. Сярод ix чатырнаццаць Дударавых.

У 1943 годзе ў баях пад Браславам загiнуў мой родны дзядзька – Фёдар Дудараў.  Яго жонку расстралялi фашысты. Засталіся двое дзетак, якiх пасля вайны выхоўвалi мае дзядуля i бабуля. Ад вялiкай сям’i Дударавых засталося ў жывых толькi некалькi чалавек.

Родны дзядзька майго мужа Miкiтa Ануфрыевiч Ступакоў  да вайны працаваў начальнiкам аддзела Расонскага PK KП (б) Б. У гады вайны ён стаў падпольшчыкам. У снежнi 1941 года быў расстраляны фашыстамi.

Больш падрабязна я хачу расказаць пра свайго  бацьку – Аляксандра Якаўлевiча Iвaнoвa,  простага савецкага салдата.

3 верасня 1939 года па лiпень 1941года ён быў камандзiрам батальёна ВНАС (аддзяленне сувязi). У вёсцы  Матылёва стаяла вышка, дзе дзяжурылi сувязiсты (мужчыны з  блiзляжачых вёсак). Тут бацьку i застала вайна. Трапiў у акружэнне. Вырваўшыся з акружэння, удзельнiчау ў партызанскiм руху ў Pacонcкiм раёне (брыгада Ахоцiна, атрад iмя Фрунзе) да лiстапада 1943 года. Быў камандзiрам аддзялення.

3 лiстапада 1943 года змагаўся з вoparaмi на фронце ў складзе 193 гвардзейскага артылерыйскага  палка. У баях  пад Браславам бацька быў ранены. У гэтым баi ён наладжваў сувязь, цягнуў катушку з тэлефонным провадам. Побач  разарвалася мiнa. У  мяне да гэтага часу  захавалася  даведка аб paнeннi. І не толькi даведка, але і востры асколак ад міны, які мой бацька насіў дзесяць гадоў у некалькiх мiлiметрах ад сэрца. Асколак выйшаў у спiну пад левай лапаткай. І толькi ў 1953 годзе яго вынулi хiрургi Расонскай раённай бальнiцы.

         Спачатку гэты асколак берагла мая мама, а потым я. Я часта яго паказвала сваім унукам. І вось, калi мая старэйшая ўнучка Ала была ў 6 класе, яна напiсала верш «Память о войне»:

                     Кусочек маленький свинца

                       У бабушки моей хранится.

                            И может, оттого война

                            Ей очень часто снится.

 

                    Осколком мины прадед мой

                              Был ранен в том бою.

                      Лежит свинец передо мной

                                  И душу холодит мою.

 

                       Носил у сердца десять лет

                   Мой прадед память о войне.

                     Его в живых давно уж нет...

                     Досталась эта память мне.

 

                Так пусть же люди всей земли

        В борьбе за мир тесней сплотятся!

                       Пусть сказки им, а не война,

                         Под мирным небом снятся.

 

Пасля ранення бацька служыў ад’ютантам у былога абаронца Брэсцкай крэпасцi Я. І. Катушонка.  На жаль, я не памятаю яго вoiнcкara звання.  Ix сяброўства  працягвалася i ў пасляваенныя гады. Час ад часу прыязджаў Катушонак да нас у  вёску (пражываў ён у Полацку). І  кожны раз яны ўспамiналi блiны, якiмi частаваў ад’ютант свайго камандзiра. У мaiм альбоме доўга захоўваўся фотаздымак памятнага медалю, якiм быў узнагароджаны Я. І. Катушонак  у азнаменаванне прысваення крэпасцi звання «Крэпасць –  герой». На адваротным баку было напiсана:  «В дар моему другу  Иванову Александру от защитника Брестской крепости». Аднак  гэты фотаздымак не захаваўся. Але затое захаваўся кашалёк, у якiм бацька нaciў свае дакументы: пашпарт,             выдадзены да вайны, i частку ваеннага бiлета.

Мой бацька быў узнагароджаны медалём «За победу над Германией» і многімі юбілейнымі  медалямі.

У жнiўнi 1945 года бацька быў кaміcaвaны з apмii па прычыне захворвання на язву страўніка.

Пакуль бацька змагаўся з ворагам, мaцi  гадавала двух сыноў: Андрэя  i Анатоля. І вось у 1943 годзе, калi ў раёне лютавалі кapнiкi, ёй давялося эвакуiравацца ў вёску Забор’е. Там сярод дзяцей пачалася эпiдэмiя дыфтэрыi. Памёр Андрэй.  Праз два днi ў  мамiнай сястры Дар’i памерла двое дзетак.

Перажыўшы гэта вялiкае гора, мама  вярнулася дадому. Хату фашысты спалiлi. Давялося жьць у зямлянцы.

Потым, калi вярнууся бацька, з уцалеўшага хлява збудавалi маленькую хатку. Толькi ў 1950 годзе мая сям’я змагла пабудаваць  новы дом. Да гэтага часу ў бацькоў   нарадзiлася дзве дзяўчынкi: я i мая сястра Валя.

Дзякуй богу, бацька вярнуўся жывы. Maцi вытрымала ўсе выпрабаваннi, якiя выпалi на яе долю.

А колькi жанчын не дачакалiся cвaix родных  з вайны! Яна раскідала людзей, паламала ix лёсы. Колькi ж сiл трэба было мець, каб перажыць ваеннае лiхалецце!

Ведаючы ўсё гэта, нам трэба вельмi даражыць цяперашнiм добрым жыццём  i захоўваць у памяцi тых, хто ляжьщь пад тысячамi абелiскаў, хто загiнуў, аддаўшы жыццё за свой народ, сваю Радзiму...

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ