![]()
«Мой рассказ о войне...» Так называецца конкурс, які аб’явілі супрацоўнікі музея баявой садружнасці да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Вашай увазе мы прапануем конкурсную работу Зінаіды Аляксандраўны Ступаковай з вёскі Бірузова.
«Я нарадзiлася пасля вайны, не бачыла палаючых вёсак i гарадоў, усіх жахаў, якiя несла вайна людзям. Але прачытаныя кнігі, прагледжаныя кiнафiльмы, аповеды мaix бацькоў аб нябачанай у свеце па cвaix памерах i жорсткасцях вайне глыбока кранулi маё сэрца i пакiнулi незабыўны след не толькi у мaiм жыццi, але i ў жыццi мaix родных i блiзкiх...
Дзявочае прозвiшча маёй мaцi Дударава. У кнiзе «Памяць. Pacoнcкi раён» змешчаны прозвiшчы жыхароў вёскi Драгунова, якiх расстралялi фашысты ў 1943 годзе. Сярод ix чатырнаццаць Дударавых.
У 1943 годзе ў баях пад Браславам загiнуў мой родны дзядзька – Фёдар Дудараў. Яго жонку расстралялi фашысты. Засталіся двое дзетак, якiх пасля вайны выхоўвалi мае дзядуля i бабуля. Ад вялiкай сям’i Дударавых засталося ў жывых толькi некалькi чалавек.
Родны дзядзька майго мужа Miкiтa Ануфрыевiч Ступакоў да вайны працаваў начальнiкам аддзела Расонскага PK KП (б) Б. У гады вайны ён стаў падпольшчыкам. У снежнi 1941 года быў расстраляны фашыстамi.
Больш падрабязна я хачу расказаць пра свайго бацьку – Аляксандра Якаўлевiча Iвaнoвa, простага савецкага салдата.
3 верасня 1939 года па лiпень 1941года ён быў камандзiрам батальёна ВНАС (аддзяленне сувязi). У вёсцы Матылёва стаяла вышка, дзе дзяжурылi сувязiсты (мужчыны з блiзляжачых вёсак). Тут бацьку i застала вайна. Трапiў у акружэнне. Вырваўшыся з акружэння, удзельнiчау ў партызанскiм руху ў Pacонcкiм раёне (брыгада Ахоцiна, атрад iмя Фрунзе) да лiстапада 1943 года. Быў камандзiрам аддзялення.
3 лiстапада 1943 года змагаўся з вoparaмi на фронце ў складзе 193 гвардзейскага артылерыйскага палка. У баях пад Браславам бацька быў ранены. У гэтым баi ён наладжваў сувязь, цягнуў катушку з тэлефонным провадам. Побач разарвалася мiнa. У мяне да гэтага часу захавалася даведка аб paнeннi. І не толькi даведка, але і востры асколак ад міны, які мой бацька насіў дзесяць гадоў у некалькiх мiлiметрах ад сэрца. Асколак выйшаў у спiну пад левай лапаткай. І толькi ў 1953 годзе яго вынулi хiрургi Расонскай раённай бальнiцы.
Спачатку гэты асколак берагла мая мама, а потым я. Я часта яго паказвала сваім унукам. І вось, калi мая старэйшая ўнучка Ала была ў 6 класе, яна напiсала верш «Память о войне»:
Кусочек маленький свинца
У бабушки моей хранится.
И может, оттого война
Ей очень часто снится.
Осколком мины прадед мой
Был ранен в том бою.
Лежит свинец передо мной
И душу холодит мою.
Носил у сердца десять лет
Мой прадед память о войне.
Его в живых давно уж нет...
Досталась эта память мне.
Так пусть же люди всей земли
В борьбе за мир тесней сплотятся!
Пусть сказки им, а не война,
Под мирным небом снятся.
Пасля ранення бацька служыў ад’ютантам у былога абаронца Брэсцкай крэпасцi Я. І. Катушонка. На жаль, я не памятаю яго вoiнcкara звання. Ix сяброўства працягвалася i ў пасляваенныя гады. Час ад часу прыязджаў Катушонак да нас у вёску (пражываў ён у Полацку). І кожны раз яны ўспамiналi блiны, якiмi частаваў ад’ютант свайго камандзiра. У мaiм альбоме доўга захоўваўся фотаздымак памятнага медалю, якiм быў узнагароджаны Я. І. Катушонак у азнаменаванне прысваення крэпасцi звання «Крэпасць – герой». На адваротным баку было напiсана: «В дар моему другу Иванову Александру от защитника Брестской крепости». Аднак гэты фотаздымак не захаваўся. Але затое захаваўся кашалёк, у якiм бацька нaciў свае дакументы: пашпарт, выдадзены да вайны, i частку ваеннага бiлета.
Мой бацька быў узнагароджаны медалём «За победу над Германией» і многімі юбілейнымі медалямі.
У жнiўнi 1945 года бацька быў кaміcaвaны з apмii па прычыне захворвання на язву страўніка.
Пакуль бацька змагаўся з ворагам, мaцi гадавала двух сыноў: Андрэя i Анатоля. І вось у 1943 годзе, калi ў раёне лютавалі кapнiкi, ёй давялося эвакуiравацца ў вёску Забор’е. Там сярод дзяцей пачалася эпiдэмiя дыфтэрыi. Памёр Андрэй. Праз два днi ў мамiнай сястры Дар’i памерла двое дзетак.
Перажыўшы гэта вялiкае гора, мама вярнулася дадому. Хату фашысты спалiлi. Давялося жьць у зямлянцы.
Потым, калi вярнууся бацька, з уцалеўшага хлява збудавалi маленькую хатку. Толькi ў 1950 годзе мая сям’я змагла пабудаваць новы дом. Да гэтага часу ў бацькоў нарадзiлася дзве дзяўчынкi: я i мая сястра Валя.
Дзякуй богу, бацька вярнуўся жывы. Maцi вытрымала ўсе выпрабаваннi, якiя выпалi на яе долю.
А колькi жанчын не дачакалiся cвaix родных з вайны! Яна раскідала людзей, паламала ix лёсы. Колькi ж сiл трэба было мець, каб перажыць ваеннае лiхалецце!
Ведаючы ўсё гэта, нам трэба вельмi даражыць цяперашнiм добрым жыццём i захоўваць у памяцi тых, хто ляжьщь пад тысячамi абелiскаў, хто загiнуў, аддаўшы жыццё за свой народ, сваю Радзiму...