
ФОТОРЕПОРТАЖ - РОЖДЕСТВЕНСКАЯ МЕССА В КОСТЕЛЕ ИМЕНИ СВ. ИОЗАФАТА КУНЦЕВИЧА Г.П. РОССОНЫ
Напярэдадні Калядаў пробашч рымска-каталіцкай парафіі святога Язафата Кунцэвіча у Расонах ксёндз Вячаслаў павіншаваў са святам вернікаў-католікаў.
– Каляды – гэта свята, якое прасякнута светам і радасцю. З Калядамі і Новым годам заўсёды асацыіруецца дабро, і яно, згодна з нашым уяўленнем, павінна праявіцца абавязкова падчас гэтых святаў у такім маштабе, што дабро непазбежна дасягне ўзроўню цудаў.
Канешне, гэта цуд, што спрадвечна Божы Сын Ісус Хрыстос прыняў натуру чалавека і стаў адным з нас. А зрабіў гэта дзеля таго, каб нам, усяму чалавецтву абвясціць Евангелле, каб данесці праўду, што Бог нас любіць і чакае нас у сваім валадарстве. Чакаке кожнага, нават калі ты і не думаў аб гэтым, нават калі ты згубіўся ў жыцці і аказаўся занадта слабы. Жыццё такое складанае, калі ў ім няма Бога. І я упэўнены, што калі б сёння Ісус прыйшоў у свет, то, мне здаецца, што ён не прайшоў бы міма ніводнай хаты...
Шаноўныя расонцы! Хрыстос нарадзіўся для кожнага з нас, таму не трэба баяцца зрабіць крок да Бога: гэта будзе крок да радасці і шчасця. Жадаю вам быць шчаслівымі ў новым годзе. І гэта магчыма, калі мы ашчаслівым тых, хто жыве побач з намі. Ад усяго сэрца віншую вас з надыходзячым святам Божага Нараджэння! Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае вашую веру і надзею, а любоў заўсёды жыве ў вас і ў вашых сем'ях!