Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

ЛЯСГАС АКАЗАЎСЯ НА ВЫШЫНІ

2 июля 2010 | 63593 | Виталий Шиёнок | 111292 | 227 | 10 | 0 | 16 | 108 | 247
25 чэрвеня гэтага года ДЛГУ «Расонскі лясгас» прымаў важных гасцей і заадно трымаў сур’ёзны «экзамен», таму што менавіта ў нашым раёне было вырашана правесці чарговае пашыранае выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Канешне ж, рыхтаваліся загадзя, без аніякіх паслабленняў да сябе, бо міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Міхайлавіч Амельяновіч, як вядома, строгі і прынцыповы суддзя. Таму і было вырашана аб’ездзіць   увесь раён, каб мець поўнае ўяўленне пра стан спраў у лясгасе.
Усяго арганізавалі 5 маршрутаў, якія ахоплівалі ўсе без выключэння лясніцтвы і абавязковыя для наведвання кожнага з гасцей аб’екты – майстэрні і дрэваапрацоўчы цэх, пляцоўку для перапрацоўкі і захоўвання шчапы, Дом паляўнічага ў Янкавічах. Таксама госці паглядзелі, як на дзялянцы эфектна і не меней эфектыўна працуе лесанарыхтоўчы трактар «Харвестар».
Міністр лясной гаспадаркі М. М. Амельяновіч і дырэктар Расонскага лясгаса І. У. Казлоў паехалі па першым – галоўным маршруце. Увогуле спачатку не планавалася наведваць усе лясніцтвы, а пабываць толькі ў самых лепшых і , так сказаць, падрыхтаваных да прыёму – Сяляўшчынскім і Руднянскім. Дарэчы, менавіта гэтыя аб’екты ўвайшлі ў маршрут міністра плюс Сакалішчанскае лясніцтва.
Мне давялося ездзіць па другім маршруце, узначаліў які першы намеснік міністра Мікалай Канстанцінавіч Крук. У аўтобусе ж сабраліся прадстаўнікі Гомельскага і Магілёўскага дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў.
Якраз тут і пазней на пасяджэнні я назіраў, як працуюць цяпер спецыялісты міністэрства – па-сучаснаму хутка, а нагляднасць у абмеркаванні і вырашэнні праблем стаіць у іх на адным з першых месцаў. І сапраўды, няма нічога складанага ў тым, каб з фотаапаратам прыехаць у канкрэтнае лясніцтва, прайсціся і зафіксаваць станоўчыя ці адмоўныя факты, а потым зрабіць прэзентацыю – зразумелую і доказную для любога.
Менавіта гэткім чынам паступалі і падчас аб’езду ўсіх аб’ектаў у Расонскім раёне. Амаль ці не кожны дэлегат меў пры сабе лічбавую фотакамеру і здымаў усё, што яго цікавіла. І наглядна, і заадно абмен вопытам.
Нарэшце ўсе сабраліся ў вялікай зале райвыканкама, куды быў запрошаны і старшыня Расонскага раённай выканаўчай камітэта  Аляксандр Мікалаевіч Шубскі.
Пасля абвяшчэння парадку дня І. У. Казлоў коратка расказаў пра асноўныя паказчыкі дзейнасці лясгаса. У сярэднім тут зарабляюць у месяц каля 600 мільёнаў рублёў – як адзначыў міністр, для арганізацыі, гаспадарка якой размяшчаецца на 147 тысячах гектараў, гэтага недастаткова, з чым пагадзіўся і дырэктар лясгаса. Але ж каб павялічыць вытворчасць прадукцыі, сказаў ён, трэба закупляць новую тэхніку і прыцягваць свежыя кадры, што з’яўляецца сёння даволі праблемным пытаннем.
Да таго ж, у Івана Уладзіміравіча быў і апанент, што найпадрабязнейшым чынам указаў накірункі і недахопы, над якімі Расонскаму лясгасу неабходна ў бліжэйшым будучым старанна працаваць. У прыватнасці, Дом паляўнічага павінен прыносіць не 50 мільёнаў рублёў у год, а нашмат больш. Як адзін са шляхоў – больш рэкламаваць свае паслугі.
І вось прыступілі да самага цікавага – абмеркавання маршрутаў. Першым выступаў М. К. Крук, які прызнаўся, што быў прыемна ўражаны, бо чакаў горшага. Ён жа станоўча ацаніў і добраўпарадкаванне ў Краснапольскім лясніцтве, заўважыўшы: “Няхай будынкі і не новыя, але гэта не перашкодзіла ляснічаму зрабіць, каб яны выглядалі на годным узроўні. Многага тут не трэба – толькі жаданне”. Заслужыў добрага слова і тамтэйшы дэндрапарк.
Наогул, каб не паўтарацца, скажу, што на сённяшні дзень, калі зайсці ў любое лясніцтва нашага раёна, наведвальніка чакае сучасная абстаноўка: мэбля, дзверы, забеспячэнне вадой, неабходная інфармацыя – усё на высокім узроўні. Узяць хаця б вось Сяляўшчынскае лясніцтва, дзе нядаўна зрабілі грунтоўны рамонт, так што нават пакоі ў ім хочацца называць кабінетамі або офісамі. Пацверджаннем, што сяляўшчынцы добра папрацавалі, было задавальненне міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча сваім візітам сюды.  Акрамя таго, у кожным ляснітцве абноўлена наглядная агітацыя – гэта і куток аховы працы, і шчыт з інфармацыяй па заяўніцкім прынцыпе “адно акно”. У Сяляўшчыне, да таго ж, ёсць і Дошка гонару.
Пункты супрацьпажарнага інвентару гэтаксама парадавалі парадкам. Ды іначай і быць не магло, таму што М. М. Амельяновіч цвёрда ўпэўнены: калі працуеш у лясной гападарцы, то знаходзішся на важнай дзяржаўнай службе і ўсё павінна гэтаму адпавядаць.
Карацей, вялікіх заўваг да лясніцтваў не прагучала, адно што старшыя груп пра дапамозе фотаздымкаў паказалі, дзе яшчэ трэба штосьці абнавіць, адрамантаваць. Аднак зразумела, што гэта справа не аднаго дня.
Міністр лясной гаспадаркі ў сваёй манеры коратка падвёў вынікі: “Галоўнае, што паўсюль прыбрана, нічога пад нагамі не валяецца”. І якраз за старанне ў працы Расонскі лясгас і яго дырэктар атрымалі станоўчую адзнаку, нягледзячы на папярэднюю прадузятасць работнікаў міністэрства, што аб’язджалі аб’екты на Расоншчыне.
Адным словам, у Міністэрстве лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь не чакалі, што Расонскі лясгас пакажа годны ўзровень і ў выніку пралічыліся, таму што па многіх параметрах ён аказаўся не горшы за славуты Вілейскі вопытны лясгас, а па некаторых нават і пераўзышоў.
Напрыклад, узяць абавязковую для наведвання пляцоўку для перапрацоўкі і захоўвання шчапы. У дачыненні да яе сам міністр адзначыў, што варта было б пераняць у расонцаў вопыт, каб падобныя пляцоўкі ў іншых раёнах належалі не лясгасам, а прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія ў першую чаргу і выкарыстоўваюць мясцовыя віды паліва – шчапу – для ацяплення жыллёвага фонду і падагрэву вады. У тым жа выпадку, патлумачыў ён, калі пляцоўка належыць лясгасам, то паступленні ад яе ідуць толькі ў ацяпляльны перыяд, а ў астатні час аб’ект “замарожаны” і сродкаў, натуральна, ніякіх не дае.
Лагічна дый трэба, каб пляцоўкі са шчапой належалі гаспадарам цяпла, як гэта зроблена ў Расонах, – вось вердыкт міністра, які занеслі ў пратакол пасяджэння. 
Далей прыступілі непасрэдна да пытанняў, вынесеных у парадак дня. Пра выкананне пастановы калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі ад 29 красавіка 2010 года “Пра навядзенне парадку ў лясным фондзе, рэкрэацыйнае ўладкаванне лясоў, добраўпарадкаванне адміністрацыйных і вытворчых будынкаў і збудаванняў на вопыце Вілейскага вопытнага лясгаса” ў лічбах і фактах распавялі Мікалай Канстанцінавіч Крук – першы намеснік міністра лясной гаспадаркі, Мікалай Тарасавіч Юшкевіч – намеснік міністра, Аляксандр Мікалаевіч Корбут – начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Мінлясгаса і генеральныя дырэктары дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў.
І якраз тут, на выйгрышным фоне Расонскага лясгаса, некаторыя лясніцтвы іншых лясгасаў рэспублікі прама ў час пасяджэння калегіі падвергліся жорсткай крытыцы за ўстарэлую наглядную агітацыю, беспарадак і разгільдзяйства на іх тэрыторыі, за тое, што замест нармальнага забеспячэння вадой стаіць не бойлер, як трэба, а жалезнае вядро з кружкай на лаўцы, нібы ў якой вёсцы.
Паказальна, як генеральны дырэктар Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Віктар Міхайлавіч Казлоўскі нават прызнаўся, што не мог і падумаць, каб спецыялісты міністэрства ды і сам міністр даходзілі да самай, што завецца, “дробязі”. Але яму далі зразумець, што гэта зусім не дробязі.
Потым Васіль Іванавіч Казлоў – начальнік упраўлення эканомікі і інвестыцый Мінлясгаса зрабіў справаздачу пра тое, як у арганізацыях галіны выконваюцца мэтавыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця за студзень – май і прагноз іх выканання ў І паўгоддзі 2010 года. Ён расказаў, што паказчыкі ў асноўным выкананы, а фінансавы стан арганізацый стабільны. Асабліва ўзняў пытанне выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, наконт чаго ёсць даручэнне міністра вывесці ўсе аб’яднанні і лясгасы на сярэднегаліновы паказчык. Вобласці, якія адстаюць, ужо атрымалі адпаведныя заданні.
Таксама Васіль Казлоў распавёў пра ход выканання арганізацыямі лясной гаспадаркі заданняў па тэмпах росту, аб’ёмах інвестыцый у асноўны капітал (пакуль з запланаваных на год 32, 8 мільярда рублёў яны складаюць усяго 4, 6 мільярда), рэалізацыю інвестыцыйных праектаў у 2010 годзе.
Ён жа адзначыў, што ў арганізацыях галіны ў апошні час расце дэбітарская запазычанасць, і з гэтым трэба жорстка змагацца, а таму пытанне пастаўлена на асаблівы кантроль.
Яшчэ адзін важны пункт – будаўніцтва жылля для работнікаў лясной гаспадаркі. Тым больш што для гэтага дзяржавай забяспечваюцца ільготныя крэдыты на 40 гадоў пад 3 працэнты гадавых. У міністэрстве абмяркоўвалі гэтае пытанне і вырашылі, што сёння неабходна выходзіць на тое, каб на адно лясніцтва мінімальна мелася адна службовая кватэра (у Беларусі цяпер 822 лясніцтвы, а значыць, трэба будаваць 56 тысяч квадратных метраў жылля), прычым фінансавая нагрузка на лясгас атрымоўваецца невялікая.
Завяршылі пасяджэнне разглядам работы ведамасных сродкаў масавай інфармацыі. Міхаіл Амельяновіч пракаменціраваў сітуацыю крайне ясна: калі чалавек прыходзіць працаваць у лясную гаспадарку, то адразу, яшчэ ў аддзеле кадраў пры прыёме на працу, яму трэба аформіць падпіску на “Беларускую лясную газету”, каб той быў у курсе спраў у галіне.
На гэтым удзельнікі калегіі развіталіся з гасціннай расонскай зямлёй.                      

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ