Спецпроект

ИСТОРИЯ РОДНОГО КРАЯ

РАСОНШЧЫНА СТАРАЖЫТНАЯ – АД ВАЛУНОЎ ДА ГАРАДЗІШЧАЎ

2 мая 2016 | 65566 | Алёна Бородулькина | 233229 | 189 | 0 | 0 | 74 | 257 | 351

Край  лясоў і азёр, край партызанскай славы  – Расоншчына – мае глыбокія гістарычныя карані. Адмысловымі сведкамі багатага мінулага нашай малой радзімы з’яўляюцца гарадзішчы і курганы. Археалагічныя даследаванні, якія праводзіліся на тэрыторыі нашага раёна, дазваляюць зазірнуть на тысячы гадоў таму  і паглядзець, як жылі нашы продкі...

У 1926 годе беларускі археолаг К.М. Палікарповіч знайшоў дзве і пакуль што адзіныя на Беларусі стаянкі першабытнага чалавека, якія адносяцца да ранняга каменнага веку (палеаліту). Палеалітычныя стаянкі знаходзіліся на поўдні Беларусі, у Гомельскай вобласці, – каля вёсак Бердыж і Юравічы. Іх раскопкі дазволілі археолагу зрабіць вывад аб з’яўленні людзей на тэрыторыі сучаснай Беларусі прыкладна 100-40 тысяч гадоў таму. На той час поўнач нашай краіны, у тым ліку і Расоншчына,  знаходзілася ў прыледніковай зоне. Маўклівымі сведкамі таго часу служаць раскіданыя паўз дарог, рэк і азёраў, на ўскрайках лясоў валуны, якія пакінуў пасля сябе адыходзячы ляднік.
Прыкладна 16 тысяч гадоў таму адбылося моцнае пахаладанне і чалавек на доўгі час сышоў з тэрыторыі Беларусі. Прыблізна  10-8 тысяч гадоў таму закончыўся ледніковы перыяд. Па меры раставання і адступлення мерзлаты клімат рабіўся больш цёплым. Пачалося інтэнсіўнае засяленне і асваенне чалавекам новых зямель. Паводле археалагічных звестак менавіта ў 9-5 тысячагоддзях   да нашай эры (эпоха мезаліту) сучасная тэрыторыя нашага раёна і была заселена людзьмі.  Характэрнымі помнікамі таго часу з’яўляюцца так званыя стаянкі, якія ў сваёй большасці размяшчаліся на высокіх берагах рэк і азёр. Усяго на Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак. Адна з іх была выяўлена ў 1963 годзе. Яна знаходзіцца на мяжы Расонскага і Верхнядзвінскага раёнаў на левым беразе ракі Свольны за два кіламетры на поўнач ад вёскі Дабраплёсы. Тут знойдзены пераважна вырабы з крэменю: наканечнікі стрэлаў і скрабкі для апрацоўкі шкур дзікіх жывёл. Таму з поўнай упэўненасцю можна канстатаваць, што асноўным заняткам насельніцтва таго часу было паляванне. Новы каменны век (неаліт) на тэрыторыі Віцебскага рэгіёна пачаўся ў 5-4 тысячагоддях да нашай эры. Для яго характэрна з'яўленне больш дасканалых прылад працы, глінянага ляпного посуду, авалоданне навыкамі жывёлагадоўлі і земляробства. У пачатку 2-го тысячагоддзя да нашай эры на Віцебшчыне, у тым ліку і Расоншчыне, пачаўся бронзавы век. Ва ўжытку пачалі з’яўляцца медныя і бронзавыя прылады працы. У гэты ж час адбываюцца значныя змены ў гаспадарчым і грамадскім жыцці людзей, узнікае маёмасная няроўнасць.
У 7 стагоддзі да нашай эры на тэрыторыі Віцебшчыны пачаўся жалезны век. Яго пачатак звязаны з асваеннем людзьмі спосабаў атрымання жалеза і вырабам з яго жалезных рэчаў. Назвы многіх населеных пунктаў і цяпер адпавядаюць першапачатковым, у аснове якіх ляжыць слова “руда”. Напрыклад, у нашым раёне гэта вёска з назвай Рудня.
Распад першабытных адносінаў, міжродавыя сутычкі прывялі да будаўніцтва ўмацаваных паселішчаў, так званых гарадзішчаў. У Расонскім раёне вядома больш за 20 такіх гарадзішчаў ранняга жалезнага веку. Яны размяшчаюцца каля вёсак Амосенкі, Грачушына, Даўгабор’е, Заазер’е, Латышы, Межава, Перавоз, Рылі, Сінск, Старыца, Хоцькава, Янкавічы. Некаторыя гарадзішчы ператварыліся ў пасёлкі-крэпасці з добрай сістэмай абарончых збудаванняў. Узгоркавыя пасяленні дадаткова абносіліся дугападобнымі рвамі і валамі.
Вельмі цікавы археалагічны комплекс знаходзіцца каля вёскі Межава Гарбачэўскага сельсавета. У радыусе трох кіламетраў знаходзяцца пять гарадзішчаў і адзін курганны могільнік. Археалагічныя знаходкі на гарадзішчах, а таксама іх знешні выгляд сведчаць пра інтэнсіўнае  жыццё, заняткі насельніцтва на Расоншчыне ўжо ў 1 тысячагоддзі да н.э.
Найбольшую цікавасць выклікае гарадзішча, размешчанае на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Межава, на правым беразе ракі Змітроўкі. Яно мае дзве пляцоўкі з агульнай плошчай каля 2 гектараў. З заходняга боку захаваліся рэшткі вала вышынёй і шырынёй 6 і 20 метраў адпаведна, а таксама роў глыбынёй 2 метры. Сярод археалагічных знаходак на Межаўскім гарадзішчы – бронзавая фібула-спражка (упрыгожанне), цігель (сродак для плаўкі каляровых металаў) і праселка (дэталь ткацкага станка). Самая вялікая колькасць знаходак – гэта чарапкі глінянага посуду. На падставе знойдзенага гісторыкі  зрабілі вынік, што ў 7-6 стагоддзях да н.э. вакол возера Межава на невялікіх пагорках (дыяметрам 35-40 метраў) знаходзіліся 4-5 умацаваных паселішчаў, якія належалі асобным родам аднаго племя, адлегласць паміж імі была 3-5 кіламетраў. Асноўнымі заняткамі насельніцтва былі жывёлагадоўля і земляробства. Падчас раскопак было знойдзена зерне. Немалаважную ролю ў жыцці тагачасных людзей адыгрывала паляванне. Развітым было і ганчарства. Трэба зазначыць, што доўгі час посуд вырабляўся без дапамогі ганчарнага круга, а ляпіўся рукамі з выкарыстаннем дадатку ў выглядзе пяску ці дробных каменьчыкаў. Гэта так званая ляпная кераміка.
У сярэдзіне 1 тысячагоддзя н.э. у жыцці мясцовага насельніцтва адбываюцца значныя гаспадарчыя і сацыяльныя змены. З развіццём земляробства і жывёлагадоўлі людзі пераходзяць жыць на адкрытыя паселішчы, а ўмацаваныя гарадзішчы выкарыстоўвалі як сховішчы ад знешняй небяспекі. Паступова былыя гарадзішчы-сховішчы ператварыліся ў племянныя цэнтры, якія выконвалі абарончыя, адміністрацыйныя і культавыя функцыі. Менавіта такім цэнтрам з’яўляецца гарадзішча ў вёсцы Межава.  
З утварэннем у 10 стагоддзі дзяржавы на поўначы Беларусі – Полацкага княства – землі сучаснай Расоншчыны ўвайшлі ў яе склад. У гэты час змяняецца і роля гарадзішча ў Межаве. Знаходзячыся на мяжы полацкіх і наўгародскіх зямель, яно ператвараецца ў горад-крэпасць Полацкага княства. Парубежнае месцазнаходжанне і дало гэтай мясцовасці назву Межава. Археалагічныя знаходкі гавораць аб разнастайнай гаспадарчай дзейнасці насельніцтва – ювелірная справа, ганчартсва, ткацтва, выплаўка каляровых металаў. Прыродныя і штучныя ўмацаванні рабілі крэпасць Межава непрыступнай для ворагаў. Магчыма, адсюль пачынаў вядомыя з летапісаў паходы на Пскоў у 1065 годзе і Ноўгарад у 1066 годзе полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Такім чынам, да вядомых парубежных гарадоў Полацкага княства – Браслава, Оршы і Копысі – можна аднесці і гарадзішча Межава.
Даследчыкі гістарычнай спадчыны Беларусі адзначаюць, што археалагічных помнікаў накшталт  комплексу ў Межаве даволі мала на тэрыторыі нашай краіны.
На Расоншчыне на сённяшні дзень вядома каля 40 археалагічных помнікаў – ад ранняга жалезнага веку да часоў сярэдневякоўя.

Пры падрыхтоўцы матэрыялу да друку выкарыстаны архіўныя дакументы музея баявой садружнасці.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ