Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

У НЯДЗЕЛЮ РАБОТНІКІ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ АДЗНАЧАЦЬ ПРАФЕСІЙНАЕ СВЯТА

19 ноября 2010 | 46367 | Татьяна Лопатина | 31950 | 203 | 0 | 0 | 4 | 64 | 172
Аказваецца, і цяжкая фізічная праца на свінакомплексе бывае ў радасць, можа падабацца і прыносіць неблагі заробак у кішэню. Да такой высновы я прыйшла пасля знаёмства з  аператарамі па вырошчванні парасят свінакомплексу сельгаспрадпрыемства «Дворышча-Рас” Аленай Балаболавай і Таццянай Леднік (на здымку справа налева).
 Бо самі жанчыны ўпэўнены, што на любым працоўным месцы можна адбыцца як прафесіяналу. А добрых работнікоў і кіраўніцтва падтрымае, і, што немалаважна,  мільён свой пры жаданні заўсёды заробіш. Абедзьве яны больш за 15-ць год у сельскай гаспадарцы, прычым у галіне свінагадоўлі. 

Аператар па вырошчванні парасят з 2-х да 4-х-месячнага ўзросту Алена Віктараўна Балаболава ўжо трэці год удзельнічае ў рэспубліканскіх спаборніцтвах, дзе па выніках 2007 і 2009 гадоў была адной з лепшых. Гэтая сціплая і абаяльная жанчына на сёння даглядае больш за 800 гадаванцаў! З яе боку за кожнай “дзетсадаўскай” групай з 20-ці парасят павінен быць штодзённы кантроль: як яны ядуць, адпачываюць, у якім “настроі” сустракаюць бадзёрую даглядальніцу.

На плячах Алены Віктараўны і ўборка стойлаў, а гэта  прыбраць гной, падсыпаць пілавіннем падлогу, вычысціць карыты, змесці павуцінне, вымыць вокны. Але галоўнае – накарміць “ружовую малечу”, прычым спецыяльным кормам, які закупляецца для парасят рознага ўзросту, каб яны ўвесь час дабаўлялі ў вазе, былі актыўнымі і здаровымі. І гэта ў яе атрымліваецца найлепшым чынам – сярэднясутачныя прывагі парася складаюць 441 грам, таксама на ўзроўні і другі паказчык яе працы – захаванасць маладняку (98,5 працэнта).

Добрых вынікаў працы, па словах Алены Балаболавай, можна дасягнуць толькі ў зладжаным калектыве, дзе кожны мае свае абавязкі і выконвае іх з адказнасцю. Таму сваю калегу Таццяну Леднік, аператара па доглядзе і вырошчванні парасят да двухмесячнага ўзросту, яна вельмі паважае.

«Працавітая, патрабавальная да сябе і да іншых, неабыякавая да чужых праблем», – характарызуе сваю падначаленую і начальнік комплексу Валянціна Іванаўна Лукашэнка. У абавязкі Таццяны Уладзіміраўны ўваходзіць не толькі прыняць апарос у свінаматкі, але і падрасціць маладняк да двух месяцаў, навучыўшы парасят самастойна есці, піць, увогуле абыходзіцца без маці. За гэты час разам з ветэрынарным урачом аператар праводзіць разнастайныя прафілактычныя мерапрыемствы – прышчэпкі, вакцынацыю і іншае.

Пра вынікі яе працы кажуць лічбы: сярэдняя вага парася пры ад’ёме яго ад свінаматкі складае 12 кілаграмаў, высокім з’яўляецца і другі паказчык – выхад парасят на свінаматку – 9, 2 адзінкі (іншымі словамі, менавіта столькі парасят у сярэднім нараджаецца ад адной свінаматкі). Пры гэтым пад яе пільнай увагай знаходзіцца каля 300 галоў «ясельнага ўзросту», а гэта  адчувальная нагрузка!

Канешне, прыемна, што за кожны прыбаўлены грам вагі парася аператар атрымлівае дадатковы рубель, але не менш значна і тое, што гаспадарка ўвогуле багацее, развіваецца. Дастаткова сказаць, што кожны месяц сельгаспрадпрыемства адпраўляе па 300  галоў свіней на мяса, пры гэтым на комплексе застаецца 4000 адзінак.

На думку  Валянціны Лукашэнкі, менавіта дзякуючы добрасумленнай працы такіх работнікаў, як Алена Балаболава і Таццяна Леднік, калектыў  комплексу  з кожным годам дасягае ўсё больш значных вынікаў, а гэта не толькі павышэнне заробку, але рамонт памяшканняў і мадэрнізацыя вытворчасці.

Так, сёлета пачалі  рамантаваць дах,  на канец года запланавана прывесці ў належны стан  ацяпляльную сістэму, а там, глядзіш, і душавая кабіна з’явіцца. Ёсць у працаўнікоў свінакомплексу мары і пра трактар для адвозкі гною, а таксама думаюць яны і пра мадэрнізацыю працэсу кармлення. Калі так пойдуць справы і надалей, думаю,  іх планы абавязкова здзейсняцца, бо ў добрага гаспадара па-іншаму і быць не можа!

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі хочацца пажацаць усім працаўнікам гэтай галіны моцнага здароўя, бадзёрага настрою, шчасця і дабрабыту ў сямейным жыцці!
        

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ