Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

"АГРАСЕРВІС" АДЗНАЧАЕ ЮБІЛЕЙ

16 мая 2011 | 56698 | Маргарита Алексеева | 73755 | 266 | 0 | 0 | 10 | 119 | 216
(На сходзе перадавікоў. Кастрычнік 1977 года. )

За  50 гадоў існавання арганізацыя неаднойчы змяняла  назву, падраздзяленні, функцыі, аб’ядноўвалася з іншымі структурамі. На момант свайго стварэння – 11 мая 1961 года ( менавіта тады ўбачыла свет Пастанова Савета Міністраў БССР №277) – яна называлася «Сельгастэхніка».


У пачатку 60-ых  каля 360 чалавек тут працавала ў скла-дзе мехатрада, на аўтатранспарце, станцыі тэхабслугоўвання, лінейна-тэхнічным участку, у майстэрні, дрэвацаху, на кансервным заводзе, абслугоўванні жывёлагадоўчых ферм.

Узначаліў «Сельгастэхніку» Мікалай Мікітавіч  Матулеўскі, пасля якога ў розныя часы кіравалі арганізацыяй Міхаіл Афанасьевіч Нарчук, Дант Мікалаевіч Баганосаў, Іван Іосіфавіч Альсевіч, Аляксандр Васільевіч Дзямешчанка, Генадзь Сцяпанавіч Палтарак, Васіль Міхайлавіч Локцеў, Аляксандр Аляксандравіч Яблонскі, Васіль Іванавіч Белавусаў, Генадзь Міхайлавіч Мірановіч.

...Гартаючы Кнігу Гонару перадавікоў сацыялістычнага спаборніцтва і шматлікія Ганаровыя граматы, што цудам захаваліся, разумееш, наколькі моцнай  была сама «Сельгастэхніка» і наколькі працавітыя і таленавітыя людзі там працавалі.

 Тых, хто ў першыя гады з’яўляўся сапраўдным гонарам арганізацыі і меў шматлікія ўзнагароды, засталося ў жывых не так і шмат. Сярод іх слесар Сяргей Герасімавіч Пэк, які трапіў у Кнігу Гонару ў 1965 годзе за сістэматычнае выкананне норм выпрацоўкі пры добрай якасці, слесар-шафёр Пётр Макаравіч Баркоў, шафёр Аляксандр Пятровіч Барадулькін і слесар Адольф Адамавіч Адамовіч  (за самаадданую працу і высокія паказчыкі ў выкананні сацыялістычных абавязацельстваў) і многія іншыя.


А Ганаровых грамат, якімі адзначаліся дасягненні калектыву, наогул не пералічыць. Толькі некаторыя з іх: «1978 год. Узнагароджваецца каманда «Сельгастэхнікі», што заняла 2 месца ў спаборніцтве па стральбе на прызы Героя Савецкага Саюза А. К. Шэлепня», «1979 год.

Узнагароджваецца Расонскае раённае аб’яднанне «Дзяржкамсельгастэхніка» за перамогу ў сацыялістычным спаборніцтве сярод прамысловых прадпрыемстваў раёна»,  «1979 год. Узнагароджваецца добраахвотная раённая дружына райаб’яднання, якая заняла 1 месца па выніках работы за год», «1981 год. Узнагароджваецца каманда «Сельгастэхнікі», якая заняла 1 месца на 13 раённай спартакія-дзе па летніх відах спорту», «1983 год.

Узнагароджваецца сценгазета райаб’яднання «Механізатар» – пераможца раённага агляду-конкурсу сценгазет», «1989 год. Узнагароджваецца харавы калектыў клуба Расонскай райаграпрамтэхнікі». Думаю, і вышэйпералічанага дастаткова, каб зразумець, колькі слаўных старонак у сваім летапісе мае ААТ «Расонскі аграсервіс».




Як расказаў   дырэктар ААТ «Расонскі Аграсервіс» Уладзімір Гаўрыльчык, сённяшнія 125 чалавек, што працуюць у пяці структурных падраздзяленнях, таксама імкнуцца да годных вынікаў. Найлепшы фінансавы прыбытак – 16 мільёнаў рублёў – даў летась лінейна-мантажны ўчастак, што займаецца рамонтам жывёлагадоўчага абсталявання.

Рамонтныя майстэрні ўносяць у агульны «кацёл» 5 працэнтаў. 563 мільёны ў 2010 годзе ААТ атрымала ад грузаперавозак.  65 працэнтаў або звыш 930  мільёнаў рублёў у агульным аб’ёме вытворчасці таварыства займала сельгаспрадукцыя, якую атрымоўвае падсобная гаспадарка «Аграсервісу».

Апошнім часам шмат зроблена па тэхнічным пераабсталяванні. За тры гады набыта 51 адзінка тэхнікі, транспарту і абсталявання: 48 (на 6 мільярдаў 368 мільёнаў рублёў) – на ўмовах доўгатэрміновай арэнды, 3 адзінкі ( на 226 мільёнаў рублёў) – за лік ільготных крэдытаў. У падсобнай гаспадарцы завяршылася рэканструкцыя малочнатаварнай фермы на 400 галоў буйной рагатай жывёлы, на што пайшло 1,7 мільярда рублёў. Да канца 2011 года будзе ўведзены ў эксплуатацыю пункт тэхнічнага абслугоўвання энерганасычанай тэхнікі.

Гэта немагчыма было б зрабіць без надзейных і прафесійных кадраў. Сярод лепшых  Уладзімір Георгіевіч адзначыў працу слесара ЛМУ Уладзіміра Самусенкі, фрэзіроўшчыка Аляксандра Шаркова, вадзіцеляў Мар’яна Пашкевіча, Якава Пецярэнкі, Сяргея Корабава, Міхаіла Бегляцова, механізатараў Анатоля Котава, Анатоля Бондарава, Генадзя Давыдава, Эдуарда Касарэўскага , Віктара Харушэўскага, Паўла Коўшаля, работнікаў дрэваапрацоўчага цэху Андрэя Бульбянова, Аляксея Максіменкі, Арцёма Скобелева.  Іх імёны гучалі і на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 50-годдзю з Дня ўтварэння арганізацыі ў раённым Доме культуры, на якім прысутнічаў старшыня райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Шубскі.

Рэдакцыя раённай газеты і ўсе жыхары Расоншчыны віншуюць калектыў ААТ «Расонскі Аграсервіс» з юбілеем і жадаюць плённай працы, фінансавай стабільнасці і ўсяго найлепшага.  


Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ