Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

У САМЫМ РАЗГАРЫ КАСАВІЦА

14 июня 2011 | 45438 | Елена Кириллова | 45821 | 168 | 0 | 0 | 17 | 67 | 200
У гаспадарках раёна ідзе масавая, нялёгкая ў спякоту нарыхтоўка кармоў.

 На сённяшні дзень гэта галоўны клопат сяльгаспрадпрыемстваў –  ад добрай кармавой базы напрамую залежыць вытворчасць мяса і малака.


Дарагі кожны дзень, кожная гадзіна, калі няма дажджу. У такі час усе ў полі: і механізатары, і аграномы, і кіраўнікі.
 На сённяшні дзень лідэр у нарыхтоўцы кармоў –  сельгаспрадпрыемства «Дворышча-Рас», якое ўзначальвае Мікалай Муравейка. Тут нарыхтавана 47 тон сена і  2 310  тон сенажу, што складае  7,17 цэнтнераў кармавых адзінак на адну фуражную  карову, у той час як у сярэднім па раёне гэты паказчык складае 3,15 цэнтнераў. Другая пазіцыя ў сельгаспрадпрыемства ААА «Расонскі аграсервіс», на трэцім месцы КУСХП «Краснаполле».


У мінулым годзе на канец мая і пачатак чэрвеня ў  “ДворышчыРас”  у траншэі было выкладзена   1759  тон сенажу. У бягучым годзе на аналагічны перыяд амаль удвая больш.


 – Гэта менавіта тыя віды кармоў, ад багацця якіх залежыць малочная прадуктыўнасць жывёлы. Пытанне вытворчасці кармоў для жывёлаводаў сельгаспрадпрыемства – адно  з галоўных, –  кажа яго кіраўнік Мікалай Муравейка.

Асновай рацыёну жывёл з’яўляюцца грубыя кармы, а для малочнага статку – сянаж і сілас. Па пажыўнасці тры кілаграмы сена раўняюцца аднаму   кілаграму  зерня. На сённяшні дзень з улікам пасеваў бягучага года мы ўжо маем больш 693 гектары лугавых траў. Гэта з’яўляецца галоўнай апорай і надзеяй паспяховай нарыхтоўкі кармоў. З
кожнага гектара пасеваў мы  штогод атрымліваем  2 укосы высокабялковых кармоў..


….Касілка  ідзе  па  полі   на такой   прыстойнай хуткасці, што наш аўтамабіль па прасёлкавай дарозе не адразу  змог  і  дагнаць  яе.  Агрэгат  раптам спыніўся:трэба было нешта адрамантаваць у жатцы.  І пакуль  механізатар  займаецца паломкай, мне хоць і некалькі хвілін, але ўдаецца  пагаварыць з ім.

Анатоль Голубеў  у полі  другі тыдзень. На касілцы   “КПР- 9” –  трэці  сезон. У гаспадарцы – больш  за 30  гадоў. Практычна заўсёды –ў лідэрах. У мінулым годзе поспех хлебароба (па выніках спаборніцтваў сярод камбайнераў)  быў  адзначаны  каштоўным падарункам – тэлевізарам.  Яно і зразумела: праца для механізатара амаль  звыш усяго. Пасяўная  –  касавіца– уборачная і зноў пасяўная. Адпачынак толькі зімой.

– Што можа быць лепш, чым  праца на родных палях.  Праўда, заробак мог быць і лепей, а то ледзь сонца ў небе –  я ў полі, і  да  цёмнага. Аднак рады, што мая праца на карысць. Якая  колькасць  грубых і сакавітых кармоў патрабуецца для таго, каб забяспечыць найвышэйшую мясную і малочную прадуктыўнасць жывёлы, не ведаю.


Аднак  ўпэўнены  ў адным:  чым больш якаснымі   будуць кармы, тым прадуктыўней будзе жывёла і суадносна добрай  прадукцыя. І не адны  кіраўнікі гаспадарак, але і радавыя жывёлаводы ведаюць, што немагчыма павялічыць надоі малака без скормлівання жывёлам сакавітых кармоў. Вось    для закладкі сіласу будзем   выкарыстоўваць не толькі магчымасці палёў, але і пасевы  кукурузы. Гатункі кукурузы даюць з гектара багата тон зялёнай масы…

Адцягваць механізатара ад працы  нельга:  да абеда  яму  трэба скасіць не  адзін  гектар. Таму жадаю паспяховага працоўнага дня.   Дарэчы, абед у поле прывозяць своечасова,  два разы  ў дзень, і  заўсёды  ежа  гарачая. Гэта  дадае сілы, і механізатар  страецца ўдвая больш. Анатоль Голубеў ужо скасіў звыш 100 гектраў траў.     
     

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ