Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

ЗДАДЗЕНАЕ ДЗЯРЖАВЕ МАЛАКО - ДОБРАЕ ГРАШОВАЕ ПАДСПОР'Е

9 ноября 2011 | 47114 | Маргарита Алексеева | 27439 | 187 | 0 | 0 | 3 | 52 | 144
Яе гісторыя падобная на тысячы гісторый жанчын, якія справай свайго жыцця абралі жывёлагадоўлю: нарадзілася ў сям’і аператара машыннага даення, з дзяцінства разам з братам дапамагала маці ў нялёгкай працы, пасля заканчэння школы вырашыла працягнуць бацькоўскую справу і займацца тым, да чаго ляжыць сэрца.
Праўда, далёка не ўсе  дасягаюць значных поспехаў у абранай прафесіі.

Уладкоўвацца на ферму ў саўгас «Сакалішча» Наталля Мац прыйшла пятнаццацігадовай дзяўчынай пасля заканчэння мясцовай школы. Кагосьці  іншага  ў той час дырэктар гаспадаркі Уладзімір Ягоравіч Самадахаў, магчыма б, і не ўзяў. А вось Наталлю прынялі на працу і адразу за ёй замацавалі групу ў 45 кароў.

Таму было некалькі прычын:па-першае, у час летніх канікулаў яна ўжо давала водпуск даяркам, а па- другое, на ферме працавала яе маці Алена Віктараўна, якая для дачкі стала лепшым настаўнікам. Іх групы стаялі побач: на другім радзе – Алены Віктараўны, на трэццім – Наталлі.

– Без дапамогі маці і яшчэ некалькіх вопытных даярак мне б не справіцца, – успамінае Наталля Фёдараўна. – І хаця было цяжка ( бо ў той час мы не толькі даілі, даглядалі, але і кармілі кароў), аднак я адчувала, што жывёлагадоўля – гэта маё. 

Пасля нараджэння другога дзіцяці Наталля пайшла працаваць на новую групу і ў іншае жывёлагадоўчае памяшканне, дзе не было ні транспарцёраў, ні малакаправодаў. Пераносіць бідоны з малаком, разносіць корм уручную стала звыклай справай для жанчыны. І, па меркаванні Наталлі, менавіта апошняе дазволіла  ёй стаць у рад лепшых саўгасных даярак.

– Я дасканала вывучыла ўсіх каровак, – расказвае жывёлавод. –  З дапамогай кантрольных доек ведала, на што кожная здольная, таму і да кармлення падыходзіла індывідуальна. У каго ёсць патэнцыял павелічэння надояў – давала больш кармоў і канцэнтратаў. Калі б не пайшла ў дэкрэтны адпачынак, упэўнена, што за той год надаіла б ад кожнай каровы ў сярэднім па 4 тысячы кілаграмаў.

Цяпер за Наталляй Фёдараўнай замацавана група цялушак. Таму ад працы жанчыны ў  многім залежыць прадукцыйнасць статку гаспадаркі ў бліжэйшы час. Пачысціць гной, падсыпаць пілаванне, раздаць камбікорм – не галоўнае ў абавязках жывёлавода. Раздаіць першацёлак, прывучыць іх да даільных апаратаў – вось што самае складанае. Таму, калі да ацёлаў застаюцца лічаныя тыдні, Наталля стараецца як мага часцей гладзіць вымя цялушак, іншы раз уключае даільны апарат, каб яго гудзенне стала для жывёлы прывыклым. А потым спяшаецца да цялят, якіх даглядае больш, чым месяц пасля ацёлу.

На падвор’і сям’і Мац таксама вялікая гаспадарка: карова, два парсюкі, куры, качкі.  Здадзенае дзяржаве малако – выдатнае грашовае падспор’е, бо дзеці – 20-гадовая Маргарыта,17-гадовы Раман і 6-гадовая Таццяна – патрабуюць не толькі бацькоўскай увагі, а і матэрыяльнай падтрымкі. У тым ліку і для гэтага працуе іх маці і адна з лепшых сакалішчанскіх  жывёлаводаў Наталля Мац. 
     

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ