Акцыі добрых спраў не завяршыліся з навагоднімі святамі. Вялікі сюрпрыз на днях чакаў ТЦ САН: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь падарыў ім 2 аўтамабілі: газель і мікрааўтобус. Такім чынам транспартная праблема Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вырашана. Цёмна-сіні «Фольксваген» і ГАЗ-33былі дастаўлены «прама да пад’езда» 6 лютага.Калі раней было праблематычна дабірацца да адзінокіх людзей, што жывуць у аддаленых вёсках, то цяпер работнікі арганізацыі плануюць наведваць іх як мага часцей
– Велізарная падзяка ўсім тым, хто дапамог зрабіць наша жыццё менш клапотным, – адзначыла Ганна Ясінская. – Натуральна, шчыры дзякуй за чуласць і ўвагу, за спагадлівасць і саўдзел у нашых праблемах старшыні праўлення Нацбанка Надзеі Ермаковай. Мы разумеем, што многае было б немагчымым без той сацыяльнай палітыкі, якую паслядоўна праводзіць у краіне Прэзідэнт.
Дзякуючы такім добрым справам шмат людзей стануць быць больш шчаслівымі. Здавалася , усяго аўтамабіль, а колькі пытанняў ён дазволіць вырашыць, якія былі некалі недасягальнымі.
А як гаворыцца, дапамагаючы людзям, мы самі робімся іншымі і тым самым ўдасканальваем свет, у якім становіцца лепш.
Добрая справа – дабрачыннасці, і з гэтым не паспрачаешся...