Спецпроект

СПОРТ

РОССОНСКАЯ СБОРНАЯ ПО ХОККЕЮ УСТУПИЛА ГОРОДКУ НА МЕЖДУНАРОДНОМ ЛЮБИТЕЛЬСКОМ ТУРНИРЕ

16 февраля 2012 | 50860 | Ольга Лебедева | 29620 | 167 | 2 | 0 | 2 | 62 | 147
У мінулыя выхадныя на лядовай пляцоўцы цэнтральнага стадыёна Расон адбыўся першы адкрыты міжнародны любіцельскі турнір па хакеі, прысвечаны памяці П. М. Машэрава. У ім прынялі ўдзел 4 каманды з Себежа, Верхнядзвінска, Гарадка і, безумоўна, Расон.

 Арганізатарамі такога роду мерапрыемства выступілі ФСК “Старт” і ўнітарнае прадпрыемства “Уладзімір і Даніла”.Нягледзячы на 25-ціградусны мароз, настрой на пляцоўцы і вакол яе панаваў ажыўлены. Таму спрыяла і гарачае харчаванне, арганізаванае “Уладзімірам і Данілам”, Расонскім райпа.
 
Пасля пастраення і прывітання былі агучаны вынікі жараб’ёўкі. У паўфінале сапернікамі расонскіх хакеістаў сталі расіяне, а верхнядзвінцы  ў першай гульні сустрэліся з гарадоцкімі спартсменамі.

Ужо першы перыяд вызначыў мацнейшых – ён закончыўся лікам 4:0 на карысць Гарадка. Гульня ж завяршылася лікам 11:3, і гарадоцкая каманда  выйшла ў фінал.  
Другі паўфінал праходзіў больш жвава і эмацыянальна.


Расонскіх хакеістаў віталі мясцовыя прыхільнікі зімовага віду спорту (на жаль, іх было не так многа). Да слова, за нашых спартсменаў  прыйшлі пабалець старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі, яго намеснік па сацыяльных пытаннях Галіна Падвіцельская.  І паўфінал прайшоў удала – расонцы ўзялі перамогу над камандай Себежа без асаблівых намаганняў з лікам 4:2.

А вось фінальная гульня прымусіла пахвалявацца нашых балельшчыкаў. Нягледзячы на моцнае нападзенне, абарона пакінула жадаць лепшага, і  як вынік - лік 4:3 на карысць гарадокцаў. Што ж, і другая пазіцыя сярод моцных сапернікаў – неблагі вынік. 

Памятныя падарункі, кубкі за два першыя месцы, Граматы ўручыла камандам-удзельнікам дырэктар ФСК “Старт” Ірына Мірановіч. Не засталіся без увагі і хакеісты, якія вызначыліся ў турніры. Лепшым варатаром прызнаны гарадоцкі хакеіст Андрэй Акімаў. У намінацыі “Лепшы абаронца” бясспрэчным лідэрам стаў Ігар Тытоў з Себежа.

Немагчыма было не заўважыць, што з сямі забітых шайб расонскай камандай увароты сапернікаў, шэсць належыла бамбардзіру Уладзіміру Сініцу. Таму ніхто не сумняваўся, што лепшым нападаючым будзе прызнаны менавіта расонскі спартсмен. Акрамя таго, на яго рахунку – дзве галявыя перадачы.

Хакеісты абмяняліся ўражаннямі, выказалі пажаданні і падзякавалі за цёплы прыём.
Ігар Цітоў, Себеж:

–Цудоўны гарадскі пасёлак, добрыя людзі і выдатны лёд! Дзякуй Тадэушу Пальчэўскаму, Ірыне Мірановіч і Уладзіміру Якушэнку за магчымасць паўдзельнічаць у турніры і прыём. Мы наведалі саўну, басейн, трэнажорную залу.

Для невялікага гарадскога пасёлка такі фізкультурна-аздараўленчы комплекс – са-праўдны гонар. І ўвогуле, чысціня, прыгажосць, парадак уражваюць. На мой погляд, у Расонах ёсць усё для здаровага цела і духу. Бачны клопаты кіраўніцтва раёна пра людзей. А гэта важна і здорава.

Спадзяюся, што не ў апошні раз нашы спартсмены наведваюць гарадскі пасёлак, ад якога застануцца толькі прыемныя ўспаміны.

фото Петра ЧИМКОВСКОГО.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ