Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

ВСТРЕТИТЬСЯ, ЧТОБЫ ВСПОМНИТЬ. УЗНИКИ СОБРАЛИСЬ В МУЗЕЕ БОЕВОГО СОДРУЖЕСТВА.

16 апреля 2012 | 55238 | Маргарита Алексеева | 77007 | 205 | 0 | 0 | 20 | 110 | 239
Кожны год 11 красавіка, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў, яны збіраюцца ў музеі баявой садружнасці, каб прыгадаць дзяцінства, абпаленае вайной.

 Каб успомніць любых бацькоў, братоў, сясцёр, аднавяскоўцаў і проста незнаёмых людзей, якія былі побач у той цяжкі  час, суцяшалі, аддавалі апошні кавалак хлеба, абаранялі ад смерці. Часцей за ўсё ў час сустрэчы гучала слова “мамачка”. Толькі дзякуючы самаму блізкаму чалавеку многія былыя малалетнія вязні канцэнтрацыйных лагераў дачакаліся Перамогі і пражылі на гэтым свеце не адзін дзесятак гадоў.

–Мы ўшаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, як герояў, і гэта правільна. Бо яны па– пластунску прапахалі палову Еўропы, здабыўшы Вялікую Перамогу, – дзяліўся думкамі былы малалетні вязень, мастак і сапраўдны патрыёт роднай зямлі Дзмітрый Фёдаравіч Кузякоў.

 – Нягледзячы на шматлікія выпрабаванні ў  іх заўсёды быў выбар: жыць або памерці за сваю Радзіму. Жанчыны-маці, за спінамі якіх знаходзіліся дзеці, нават і гэтага права не мелі. Пры любых умовах і абставінах, хворымі або галоднымі, дома або ў канцэнтрацыйным лагеры яны павінны былі знаходзіцца побач з сынамі і дачушкамі, бо інакш пакаленне, народжанае ў 30-ыя і ў пачатку 40-ых гадоў, проста б  не выжыла. Вечная памяць і нізкі паклон нашым любым матулям  за іх мацярынскі гераізм і самаадданасць.

Калі Дзмітрый Фёдаравіч гаварыў гэтыя словы, яго голас дрыжаў, а вочы напаўняліся слязамі. Ён да дробязяў памятае месяцы, праведзеныя разам з роднымі ў канцэнтрацыйных лагерах, памятае горы трупаў пад снегам, сваіх равеснікаў, якіх пасля смерці крукамі выцягвалі з баракаў, памятае полчышчы вошаў і эпідыміі тыфу. Хлопчыкам ён гэта здолеў перажыць, каб назаўсёды пакінуць у памяці і зрабіць галоўнай тэмай у  сваёй творчасці.

 Невыпадкова перад пачаткам сустрэчы запрошаныя на яе былыя вязні канцэнтрацыйных лагераў з цікавасцю пазнаёміліся з выставай Дзмітрыя Фёдаравіча “І памяць сэрца гаворыць” (на здымку). Карціны, прадстаўленыя на ёй, маюць біяграфічны характар і паказваюць увесь жах знаходжання ў няволі і жыцця на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі.

 Кожная фігура, кожны вобраз поўныя драматызму і як нельга лепш расказваюць прадстаўнікам маладога пакалення гісторыю лёсаў іх продкаў. Дзмітрый Фёдаравіч спыняўся ля сваіх работ і дзяліўся ўласнымі ўспамінамі, дзякуючы якім і з’явіліся карціны на свет.

Ёсць пра што ўспомніць і жыхарцы райцэнтра Вользе Ягораўне Мурзо. Яна сустрэла вайну зусім маленькай дзяўчынкай, аднак асобныя моманты ўсё ж змаглі назаўсёды ўрэзацца ў яе памяць. Яна ўспамінае, як разам з маці, бабуляй і малодшай сястрой хавалася ад куль у склепе ўласнага дома. Як гэты дом падпалілі фашысты, і яе сям’я цудам выбралася з зачыненага склепа.

Як жыхароў яе роднай вёскі Казімірова немец сагнаў у лазню і падпаліў. Як яна і яшчэ адна мясцовая дзяўчынка плакалі перад немцам і прасіліся не паліць людзей, і ён змілаваўся. Як зімой зрабілі будан з яловых галін і грэліся ўнутры каля вогнішча. Як да цела зусім маленькай сястрычкі прымярзалі мокрыя пялёнкі, і ніхто не думаў, што яна выжыве. Як знаходзіліся ў лагеры ў Клясціцах. Пра гэта Вольга Ягораўна і расказала гасцям мерапрыемства.

Аднак не толькі ўспамінамі дзяліліся прысутныя. На сустрэчу  да іх завіталі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Саўчанка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Ірына Гвоздзева, старшыня савета раённай ветэранскай арганізацыі Іна Павядайла.

 Алена Міхайлаўна павіншавала былых малалетніх вязняў са святам і дастаткова падрабязна пазнаёміла  з падтрымкай, якую аказвае дзяржава як людзям іх катэгорыі, так і наогул пажылым і малазабяспечаным.

– На жаль, нас становіцца менш, – у сваім выступленні адзначыла старшыня Расонскай раённай арганізацыйнай структуры ГА “Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў” Ганна  Аляксандраўна Печкурова. – Але жыццё працягваецца. Мы павінны памятаць адзін пра аднаго, клапаціцца, званіць часцей і дзяліцца як радасцямі, так і праблемамі. Бо нас аб’ядноўваюць аднолькавыя ўспаміны і дзіцячыя гады. Я ўдзячна музею баявой садружнасці за падрыхтаваную сустрэчу, за вашу гасціннасць. Здароўя ўсім вам, аптымізму і выдатнага настрою.

Менавіта яго ўдзельнікам сустрэчы спрабавалі стварыць самадзейныя артысты  СДК пасёлка Міжкалгасбуда, якія спявалі  вядомыя песні. Думаю, падняць настрой былым малалетнім вязням у іх атрымалася.
   
        

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ