Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

У ДОБРЫ ШЛЯХ, ВЫПУСКНІКІ

14 июня 2013 | 51767 | Ольга Лебедева | 42925 | 154 | 0 | 0 | 10 | 89 | 152
Урачыстым шэсцем 12 чэрвеня адкрылася святочная праграма, прысвечаная выпускнікам школ раёна. 105 былых дзевяцікласнікаў і 78 адзінаццацікласнікаў праводзілі ў мінулую сераду ў дарослае жыццё ўсхваляваныя бацькі, настаўнікі, адміністрацыя школы. Спрыяла выпускным балям і надвор’е – сонечнае, але без залішняй спёкі.



51 былы вучань адзінаццатых класаў Расонскай школы і 53 – дзявятых, прыгожыя і шчаслівыя, распачалі шэсце ад школьнага ганка. Святочная калона на чале з адміністрацыяй школы пракрочыла да мемарыяльнага сквера, дзе кожны з удзельнікаў мерапрыемства ўсклаў кветкі да Вечнага агню.



Не ўтойвалі сваёй зацікаўленасці і шматлікія гледачы на цэнтральнай вуліцы гарадскога пасёлка – яны, як і бацькі тых хлопцаў і дзяўчат, якія пакідалі школьныя сцены, з заміраннем сэрца сачылі за прыкметна пасталелымі былымі школьнікамі.  Гукі музыкі ляцелі па гарадскому пасёлку, напаўняючы сэрцы яго жыхароў радасцю і ўпэўненасцю, што ў гэтых маладых людзей усё атрымаецца.

Сапраўдны сюрпрыз падрыхтавалі для выпускнікоў работнікі аддзела культуры райвыканкама, раённага Дома культуры. Кожнаму юнаку і дзяўчыне пры ўваходзе ў РДК прыйшлося прайсці калідор надзей з ручнікоў – на шчасце. А потым іх чакала імправізаваная скрыня са слязамі нягод і радасці, пралітымі імі падчас вучобы ў школе і сапраўдны “граніт навукі”. Усё гэта яны перадалі першаклашкам – каб вучоба мёдам не здавалася і своечасова прыйшло паразуменне простай існасці: каб чагосьці дасягнуць у жыцці, трэба прыкласці намаганні і мужна пераадолець цяжкасці.



З хваляваннем у голасе, быццам звяртаючыся да родных дзяцей, дырэктар школы Алена Марозава пажадала выпускнікам самага галоўнага: знайсці сваё месца ў жыцці, ніколі не забываць сваю школу, педагогаў, родных людзей, ганарыцца тым, што яны – грамадзяне Рэспублікі Беларусь. І, безумоўна, урачыстае ўручэнне атэстатаў.
Для выпускніцы 9 “Б” класа Маргарыты Цыбульскай і яе бацькоў цырымонія была асаблівай яшчэ і па той прычыне, што дзяўчына  атрымала пасведчанне з адзнакай – адзіная з выпуску.



Натхнёныя словы вядучых – намесніка дырэктара Расонскай школы па выхаваўчай рабоце Алены Таратуткі і дзесяцікласніка Аляксандра  Савіцкага – распачалі канцэртную праграму, падрыхтаваную самімі вупускнікамі, артыстамі Дома культуры.
Песні пра школу, словы ад бацькоў, у адказ – ад выпускнікоў, выступленне першай настаўніцы – усё гэта злілося ў гарманічным шоу.



А першы і, напэўна, апошні світанак у асяроддзі школьных сяброў – сімвал пачатку новага этапу ў жыцці…

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ