Спецпроект

КАЛЕЙДОСКОП

ЦІКАВА ПРАВОДЗІЛІ ЛЕТА І СУСТРЭЛІ ВОСЕНЬ

19 сентября 2013 | 47934 | Татьяна Лопатина | 69037 | 176 | 0 | 0 | 30 | 67 | 109


У апошні дзень лета супрацоўнікі дзённага аддзялення для інвалідаў ТЦ САН арганізавалі для  сваіх падапечных сапраўднае свята на прыродзе – пікнік на возеры ў вёсцы Глаты. Аказваецца, такія мерапрыемствы сталі добрай традыцыяй: не першы год для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ладзяцца выязныя пасяджэнні аддзялення. У гэтую паездку, акрамя таго, запрасілі і бацькоў маладых людзей.


–Месца, дзе мы размясціліся для адпачынку, было вельмі прыгожым – лес, возера, свежае паветра і да таго ж добрае надвор’е. Супрацоўнікамі аддзялення былі накрыты сталы з рознымі прысмакамі – «салдацкая» каша, прысмакі да чаю і ліманад. Хутка распалілі касцёр і сталі смажыць шашлыкі і бульбу. На свежым паветры любая ежа самая смачная! – распавядае ў сваім лісце ў рэдакцыю маці адной з наведвальніц аддзялення Ніна Фёдараўна Карніенка.

Усе былі ў выдатным настроі і з задавальненнем узялі ўдзел у турыстычнай эстафеце, жартоўнай гульні – стральба з рагаткі па мішэнях, за-біванне мяча ў вароты – і проста весяліліся ля кастра. Палавілі маладыя людзі і рыбу на мясцовым возеры.  
Трэба адзначыць, што ў пікніку паўдзельнічалі 19 чалавек, якіх даставілі да месца адпачынку на аўтамашыне ТЦ САН. Пры гэтым адпачываючыя вельмі свядома падышлі да працэсу ўзаемадзеяння з жывой прыродай. Спачатку яны прыбралі месца, дзе збіраліся размясціцца, і гэта ж зрабілі пасля таго, як пікнік завяршыўся.

Дадому ўсе ехалі ў найлепшым настроі, поўныя самых станоўчых эмоцый і пыталіся ў сваіх педагогаў, калі зноў змогуць пабыць у лесе каля возера ў такой добрай кампаніі.
–Маладыя людзі, безумоўна, не часта маюць магчымасць пабыць на прыродзе, і кожная такая экалагічная вандроўка выклікае ў іх шмат эмоцый. А гэта так прыемна, так здорава – той рэдкі выпадак, калі людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць адчуць сябе паўнавартаснымі людзьмі ў поўнай меры, бо прырода дае энергію, моц. І мы кожны год імкнёмся зрабіць для іх такое свята!  І ўдвая прыемна, што бацькі нашых дзяцей падтрымліваюць і дапамагаюць нам у гэтым, – гаворыць супрацоўніца аддзялення Алена Сліж.

P.S. У працяг тэмы можна сказаць, што і восень у аддзяленнях дзённага знаходжання ТЦ САН сустрэлі дастойна – правялі  штогадовы фестываль весеньскіх букетаў. У фэсце  прынялі актыўны ўдзел не толькі наведвальнікі аддзялення для  інвалідаў і аддзялення для пажылых людзей, але і самі супрацоўнікі ТЦ САН.
У выніку якіх тут толькі букетаў не было – з традыцыйных восеньскіх вяргіняў, астраў, а яшчэ з каліны, рабіны, а таксама з лекавых траў. Быў тут нават “драўляны” букет.
Выстава кветак пасля фестывалю яшчэ доўга радавала хараством восеньскіх колераў і пахаў!

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ