З 12 па 18 красавіка 2010 года на тэлефон дзяжурнай часці РАУС паступіла
21 паведамленне.
*На мінулым тыдні выяўлена некалькі фактаў перавозу праз мяжу з
Расійскай Федэрацыяй незаконных грузаў. Так, 14 красавіка на дарозе
Расоны-Краснаполле быў затрыманы аўтамабіль «МерседэсБенц –210», якім
кіраваў жыхар райцэнтра. Унутры транспартнага сродку знаходзілася 800
кілаграмаў лому чорнага металу на 400 тысяч рублёў.
16 красавіка жыхар г.Мінск перавозіў праз мяжу 27 літраў
спіртаўтрымліваючай прадукцыі на 270 тысяч рублёў.
17 красавіка супрацоўнікі АДАІ РАУС затрымалі аўтамашыну «VOLVA FH -12»,
за рулём якога знаходзіўся жыхар г.Вільнюс. Пры агля-дзе аўтамашыны ў
адсеку для запчастак было знойдзены ёмістасці з 360 літрамі дызельнага
паліва на суму 826 тысяч 200 рублёў.
На правапарушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы.

На мінулым тыдні супрацоўнікі РАНС...
*...Праводзілі пажарна-тэхнічнае абследаванне Гарбачэўскага,
Краснапольскага, Бірузоўскага, Дварышчанскага, Заборскага, Кавалёўскага,
Клясціцкага, Янкавіцкага і Сяляўшчынскага сельскіх Дамоў культуры. Ва
ўсіх установах выяўлены парушэнні, таму да адміністрацыйнай адказнасці
прыцягнуты кіраўнікі СДК.
*...працягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу жыхара
вёскі Кавалі, які выпальваў сухую расліннасць.
Маргарыта АЛЯКСЕЕВА.