Дырэктар Альбрэхтаўскай школы Віктар Віктаравіч Мельнікаў, як прадстаўнік педагагічнай дынастыі Мельнікавых (агульны педагагічны стаж чатырох пакаленняў настаўнікаў у гэтай сям’і складае каля 200 гадоў), прыняў удзел у Першым абласным злёце педагагічных дынастый. На злёце прайшо ўшанаванне прадстаў-нікоў педагагічных дынастый вобласці, для іх была падрыхтавана і канцэртная праграма. У бліжэйшы час на старонках раённай газеты мы абавязкова больш падрабязна раскажам пра педагагічную дынастыю Мельнікавых.