
З 3 па 9 мая ў дзяжурную часць РАУС паступіла 29 паведамленняў.
*За мінулы тыдзень у РАУС паступалі паведамленні пра крадзёж маёмасці з арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Так, 3 мая невядомая асоба з бытавога пакоя дрэваапрацоўчага цэха СААА «Дабраплёсы» ўчыніла крадзёж 2 бензапіл. Адна з іх «Хускварна» коштам 1 мільён 698 тысяч рублёў, другая – «Штыль» – 256 тысяч рублёў. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
7 мая ў міліцыю звярнуўся дырэктар ПВУП «Эфект» Ю. У. Жынгель з просьбай аказаць дапамогу ў пошуку асобы, якая ноччу з 6 на 7 мая з тэрыторыі вытворчай базы ўкрала 70 метраў электрычнага кабелю. Вядзецца разбірацельства.
* 7 мая ў кінутым будынку, што размяшчаецца ў вёсцы Юхавічы, супрацоўнікі міліцыі знайшлі 15 тон лому чорнага металу на суму 5 мільёнаў 550 тысяч рублёў. Як потым высветлілася, ён належыў вадзіцелю ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас».
У гэты ж дзень ужо на двары жыхара Юхавіч у грузавым аўтамабілі было знойдзена 10 тон лому чорнага металу на суму 3 700 000 рублёў. У першым і другім выпадках лом канфіскаваны, адносна правапарушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы.
* 8 мая на аўтадарозе «Мяжа Расійскай Федэрацыі – Расоны» каля вёскі Гарбачэва пад кіраваннем жыхара райцэнтра быў затрыманы аўтамабіль «Мерсэдэс-Бэнц», які перавозіў 900 літраў дызельнага паліва на суму 2 187 тысяч рублёў. Паліва канфіскавана, адносна правапарушальніка складзены адміністрацыйны пратакол.

На мінулым тыдні супрацоўнікі РАНС...
*...Праводзілі пажарна-тэхнічнае абследаванне ДРБУ-109, аддзела культуры , сельгаспрадпрыемства «Сокал». Па выніках праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 1 кіраўнік і 3 службовыя асобы.
*...Праводзілі абследаванне і 59 домаўладанняў ва ўсіх сельскіх Саветах. Адзін з гаспадароў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.