Спецпроект

ИНТЕРВЬЮ

ІКОНЫ Ў ЖЫЦЦІ ВЕРНІКАЎ

3 марта 2015 | 48307 | Татьяна Лопатина | 49247 | 163 | 2 | 0 | 17 | 52 | 89

У гісторыі хрысціянства іконы адыгрываюць значную ролю, хаця для малітвы яны і не з’яўляецца  абавязковымі.  Пры гэтым ікону паважаюць, але не пакланяюцца ёй, бо пакланяцца трэба Богу, а не вобразам. Вернікі ведаюць, што іконы нейкім чынам здзяйсняюць цуд, з іх дапамогай набываюцца душэўны пакой і сіла. Практычна ў кожнага верніка ў доме ёсць іконы, аднак не ўсе разумеюць іх сапраўднае прызначэнне, не ўсе ведаюць, як  правільна, напрыклад, набываць выявы святых. Пра гэта мы размаўлялі са святаром рымска-каталіцкай парафіі святога Юзэфаза Кунцэвіча ў Расонах ксяндзом Яўгенам.

–Ксёндз Яўген, раскажыце пра ролю ікон у жыцці вернікаў. Не ўсім зразумела правільнае іх прызначэнне: калі мы молімся Богу, то як нам дапамагаюць ў гэтым абразы?
–Каб адказаць на пытанні, звернемся да афіцыйнага навучання касцёла. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла вучыць, што сакральнае мастацтва, літургічныя абразы адлюстроўваюць галоўным чынам Хрыста. Нават калі ікона змяшчае вобраз святога, напрыклад, Юзафа, Марыю ці іншых святых, яна паказвае праз гэтых людзей праслаўленага Бога і тое, што Ён учыніў у іх жыцці. Хрысціянская іканаграфія пераказвае праз абразы таксама евангельскую вестку. Яны наглядным чынам тлумачаць Святое Пісанне.  Вобраз і Слова тлумачаць адзін аднаго. Такім чынам, ікона дапамагае праз знакі ўбачыць Хрыста і лепш пазнаваць Яго навуку.
–У гісторыі хрысціянства іконы маюць вялікі сэнс, але не ўсе ведаюць, якія функцыі ў іх ёсць па рэлігійных канонах. Раскажыце пра гэта нашым чытачам.
–Галоўнай функцыяй іконы ёсць дапамога верніку ў малітве. Святы Ян Дамаскін казаў: “Прыгажосць і колеры абразоў вядуць мяне да малітвы. Гэта свята для маіх вачэй, так жа, як сузіранне прыроды, абуджае маё сэрца для праслаўлення Бога”. Абразы могуць спрыяць такому віду хрысціянскай малітвы, як медытацыя (разважанне над праўдамі веры).
–Раней існавала традыцыя перадачы ікон у сям’і. Сямейныя іконы заўсёды асабліва паважаліся і зберагаліся. У сучасным варыянце бацькі ўсё часцей благаслаўляюць з іконай маладых, якія бяруць шлюб, на шчаслівы саюз , і пасля гэтага яна становіцца нейкай своеасаблівай аховай новай сям’і. А ў якіх выпадках ікона можа з’яўляцца падарункам?
–Перадача абраза з пакалення ў пакаленне павінна датычыць не толькі самой перадачы выявы Бога ці святога. Яна мае сумяшчацца з перадачай жывой веры. У такім выпадку ікона будзе сімвалам веры прадзедаў, дзядоў, бацькоў і дзяцей. Ікона, як і іншая рэлігійная рэч, можа дарыцца не толькі ў важныя або цяжкія перыяды жыцця веруючага (хрост, вяселле, войска, хвароба), але і ў любы зручны момант. Гэты дар будзе адлюстроўваць жаданне духоўнага дабра для той асобы, якая гэты дар прымае. Ікону нельга дарыць як абярог, а толькі як святую рэч, якая можа дапамагчы адкрыць у сваім сэрцы ікону Бога.
–Скажыце, як правільна набываць ікону? Гэта ж не зусім звычайная пакупка...
–Абраз лепш за ўсё набываць у адведзеных для гэтага адпаведных месцах. Гэта могуць быць, напрыклад, касцёл або магазін духоўных рэчаў. Гэта забяспечыць спажыўца перад нехрысціянскімі ці некананічнымі набываннямі. Пасля набыцця іконы яе пажадана асвяціць.
–Якія абразы абавязкова павінны быць дома ў сапраўдных вернікаў?
–У Каталіцкім Касцёле няма спісу абавязковых ікон, якія трэба мець у памяшканні. Выбар абразоў залежыць ад індывідуальнага жадання і асаблівасці духоўнага жыцця. Той, каму падабаецца маліцца да Марыі, напэўна, будзе набываць і размяшчаць яе абраз і гэтак далей.
–Дзе па каталіцкіх канонах трэба размяшчаць абразы ў памяшканні? У кожнага ў сям’і павінна быць сваё месца для малітвы ці агульны сямейны іканастас – гэта лепшае месца для малітвы любога ў сям’і?
–Згодна з навукай Касцёла, ушанаваныя абразы павінны змяшчацца ў будынках касцёлаў, на святых рэчах і літургічных шатах, на сценах і дошках, у хатах і на дарозе. Абраз у хаце можа сапраўды дапамагчы стварыць прастору для малітвы ў самотнасці ці ў сямейнай супольнасці.
–Ёсць такое паняцце, як іконы, якія вылечваюць. Ці трэба імкнуцца трапіць менавіта да такой іконы, каб малітва была пачута Богам, або шчырая малітва можа гучаць каля любога святога абраза?
–Галоўным месцам здзяйснення малітвы з’яўляецца сэрца чалавека. Там сустракаецца Бог з намі. Ад стану сэрца, іншымі словамі, ад шчырасці, вернасці, пакаяння, залежыць плённасць малітвы. Аднак, каб палепшыць наш духоўны стан, Бог абірае для гэтага не толькі асаблівых людзей, але і месцы, і абразы з Яго асаблівай прысутнасцю. Яны могуць дапамагчы паглыбіць малітву чалавека, а таксама ўчыніць цуд духоўнага вылечвання душы і цела. Для таго, хто хоча аднавіць веру, будзе карысна, напрыклад, пілігрымка да такіх месцаў ці абразоў.
–Вялікі дзякуй за цікавую размову.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ