З 31 мая па 6 чэрвеня 2010 года ў дзяжурную часць РАУС паступіла 27 паведамленняў. *2 чэрвеня ў РАУС патэлефанавала жыхарка вёскі Галубова і паведаміла, што напярэдадні з кішэні пінджака яе мужа зніклі 410 тысяч рублёў. Як потым паказала расследванне, грошы выпалі з кішэні мужчыны, калі той заснуў, пасвячы карову. Іх знайшоў аднавясковец і за лічаныя дні ўсе патраціў. Цяпер у прыватным парадку ён будзе іх выплочваць. * 5 чэрвеня ў міліцыю звярнулася жыхарка райцэнтра і расказала пра крадзёж з яе дома ў вёсцы Маторына, маёмасці ў выглядзе бака з нержавеючай сталі з лазні і 200-літровай бочкі. Вядзецца разбірацельства. * 6 чэрвеня ў райцэнтры быў затрыманы жыхар г. Апочкі Расійскай Федэрацыі, якія на грузавым аўтамабілі, што належыць расійскаму прыватнаму унітарнаму прадпрыемству, перавозіў 20 тон лому металу на суму 8 мільёнаў рублёў. Вядзецца разбірацельства