Шосты раз на Расоншчыне гаманіў, спяваў, танцаваў, частаваў, запрашаў
да сябе ў госці фестываль сельскага турызму «Заборскі фэст».
Сёлета ён змяніў свой часовы фармат і замест двух выхадных дзён
прапаноўваў усім жадаючым самыя разнастайныя мерапрыемствы на працягу
цэлага перадфестывальнага тыдню. Набольш яркай падзеяй стаў «Фестываль
беларускіх коней», пра які мы пісалі ў папярэдніх нумарах газеты. Але
гэта толькі адзін пункт у багатай фестывальнай праграме.