У сярэднім штодзень на Расонскі малочны вытворчы ўчастак ААТ «Полацкі малочны завод» гаспадаркі раёна накіроўваюць 43 – 44 тоны малака, і большасць з яго высокім гатункам. Па словах начальніка аддзела інтэнсіфікацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Р. М. Дзівульскай, звыш 5 працэнтаў прымаюцца гатункам «Экстра» (сельгаспрадпрыемства «Сяляўшчына»), 51,6 працэнта – вышэйшым гатункам («Сяляўшчына», «Клясціцы», «Краснаполле») і 43, 2 працэнта – першым гатункам.