Спецпроект

ОБРАЗОВАНИЕ

45 МАЛАДЫХ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ ПРЫЕХАЛІ НА РАСОНШЧЫНУ

16 ноября 2010 | 51108 | Маргарита Алексеева | 53870 | 178 | 0 | 0 | 10 | 140 | 236
45 маладых спецыялістаў   з багажом сучасных ведаў і планамі на будучае сёлета  прыехалі на Расоншчыну.  Хтосьці – па закліку сэрца. А хтосьці – па размеркаванні. Так ці інакш, але кожнаму з іх, асабліва цяпер, патрэбны падтрымка, разуменне, увага.

Менавіта таму і адбылася на гэтым тыдні ўжо традыцыйная  сустрэча маладых і перспектыўных з кіраўніцтвам Расонскага райвыканкама ў асобе старшыні Аляксандра Мікалаевіча Шубскага. 

Аляксандр Мікалаевіч, выйшаўшы на трыбуну, гаварыў з хлопцамі і дзяўчатамі  хутчэй не як кіраўнік раёна, а як старэйшы сябар і дарадца. Ён раіў перш за ўсё прыгледзецца да таго незвычайнага месца, куды іх закінуў лёс, і зразумець, што лепшага на зямлі няма. Цудоўныя краявіды, амаль дзве сотні азёр, шчырыя людзі. А яшчэ пасёлак, у якога ёсць усе перспектывы ператварыцца ў сучасны і камфортны агульны дом. З тым, што ўжо зроблена для гэтага, маладыя спецыялісты маглі пазнаёміцца ў час своеасаблівай экскурсіі па фізкультурна-аздараўленчым комплексе і адноўленым раённаму Доме культуры.

 Аляксандр Мікалаевіч падрэсліў, што мы толькі ў пачатку шляху. Наперадзе яшчэ вельмі шмат планаў, рэалізоўваць якія трэба ў тым ліку і для прысутных хлопцаў і дзяўчат. Каб яны заставаліся жыць і працаваць на Расоншчыне, стваралі сем’і, нара-джалі дзяцей, а пры старанні і прафесіяналізме кар’ерны рост кожнаму з іх гарантаваны.

«Я сам быў выпускніком інстытута і ведаю, як цяжка абжывацца на новым месцы, – падкрэсліў старшыня райвыканкама. – Але каб дапамагчы і падтрымаць вас у вырашэнні праблемы любога характару, ёсць не толькі аддзел па справах моладзі і райкам БРСМ, але і кіраўніцтва райвыканкама. Дзверы майго кабінета заўсёды для вас адчынены. Прыходзьце, званіце, прапаноўвайце. Мы заўсёды рады ініцыятыве».

І першая просьба з вуснаў пачынаючыга выкладчыка дзіцячай школы мастацтваў Дзіны Лебе-дзевай прагучала адразу пасля выступлення Аляксандра Мікалаевіча. Яна пацікавілася, калі ў будынку ўстановы культуры з’явіцца туалетны пакой. Старшыня райвыканкама падзякаваў за пытанне і паабяцаў, што абавязкова  прыме меры, каб зняць гэтую праблему.

...Прыйшоў час уручэння хлопцам і дзяўчатам Дыпломаў маладых спецыялістаў. Да вядучых сустрэчы – начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталлі Дзедзінец і першага сакратара райкама БРСМ Алены Герасімавай – лёгкай паходкай па чарзе падыходзілі пачынаючыя работнікі лясгаса, урач-тэрапеўт, маладыя настаўнікі, спецыялісты ў галіне сельскай гаспадаркі, гандлёвыя работнікі, інжынер па якасці ПМК-63, інжынер па кадастру ПМС, супрацоўнік аддзела па надзвычайных сітуацыях, інструктар-метадыст па турызме, работнік аддзела статыстыкі. Кожны з іх атрымаў, акрамя Дыплома, і сваю порцыю апладысментаў.

На сустрэчу таксама былі запрошаны і прапанавалі
маладым спецыялістам, безумоўна, цікавую для іх інфармацыю вядучы спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Хамчаноўская і прадстаўнік аддзялення ААТ «АСБ Беларусбанк» Ірына Аркадзьеўна Пятроўская. А падвяла своеасаблівыя вынікі намеснік старшыні райвыканкама Галіна Аляксееўна Падвіцельская, якая яшчэ раз павіншавала маладых людзей з пачаткам працоўнага шляху і пажадала, каб Расоншчына стала для іх роднай зямлёй.

...Калі былі сказаны вядучымі развітальныя словы, я прапанавала Аляксандру Мікалаевічу сфатаграфавацца разам з моладдзю на памяць. Гэты здымак вы і бачыце ўверсе. Гледзячы на яго, цяжка ўтрымацца ад, магчыма, банальнага   выказвання: «Вось яна – будучыня Расоншчыны». Але  ж лепш сказаць складана.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ