Спецпроект

ОБРАЗОВАНИЕ

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА - ДРУКАР, ГУМАНІСТ, ТВОРЦА

14 августа 2017 | 46848 | Ирина Гореликова | 1428715 | 195 | 0 | 1 | 891 | 226 | 1161

...Пяцьсот гадоў таму, 6 жніўня 1517 года, у Празе выйшла першая  друкаваная  беларуская кніга – «Псалтыр», якая сёння лічыцца  самай папулярнай і распаўсюджанай у хрысціянстве кнігай Бібліі. Гэтай кнігай Францыск Скарына паклаў  пачатак усяму беларускаму кнігавыданню, якое развівалася ў цеснай сувязі з еўрапейскім і ўсходнеславянскім. 

Сёння наш госць – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Расонскай школы Златаслава  Сямёнава ( на здымку), маладая дзяўчына, якая цікавіцца гісторыяй літаратуры, бачыць падыход да асобы першадрукара вачыма нашага сучасніка. 

 

–Златаслава Сяргееўна, на- колькі грунтоўна жыццё і творчасць Францыска Скарыны вывучаюць у школе?
–Знаёмства дзяцей с жыццём першадрукара, напэўна, адбываецца яшчэ ў  дзіцячым садзе, калі маленькіх дзяцей знаёмяць са славутымі людзьмі Беларусі. У пачатковай школе дзеці таксама вывучаюць асноўныя этапы жыцця першадрукара. А  больш грунтоўна школьнікі  вывучаюць жыццё і творчасць Францыска Скарыны ў сярэдніх і старшых класах. 
На жаль, на ўроках усё пазнаць  проста няма часу, таму факультатыўныя заняткі дапамагаюць нам вывучаць больш паглыблена творчасць славутага земляка. Мне здаецца, кожны з настаўнікаў проста абавязаны данесці да свядомасці дзяцей, што такія людзі ў гісторыі і літаратуры – гэта наш гонар, наша памяць і, канечне, здабытак
 
  –Узгадайце, калі ласка, нашым чытачам крыху пра жыццё першадрукара.
 
–Шмат гадоў гісторыкі і літаратуразнаўцы стараюцца даведацца аб дакладнай даце нараджэння беларускага першадрукара. Але пакуль усе іх спробы былі дарэмнымі. Аналізуючы “Біблію”, выдадзеную Скарынам, знакі, якія зашыфраваныя ў ёй, навукоўцы прыйшлі да высновы, што Скарына нарадзіўся ў 1490 годзе, 11 сакавіка.  Увесь род Скарыны лічыўся заможным. Бацька Лука быў  купцом. Сапраўды, Скарына паходзіў з багатай сям’і, і пра гэта многа што гаворыць. Аднак у дакументах Падуанскага ўніверсітэта, дзе вучыўся першадрукар, Скарына  значыцца небагатым чалавекам, хаця адначасова і сакратаром караля Даніі. Ён выдатна здаў экзамен у вышэйузгаданы ўніверсітэт і атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны.
 
Усяго ж Францыск Скарына выпусціў у свет дваццаць дзве кнігі, і кожную, прычым, вялікім тыражом.   У  1517 годзе першадрукар  заснаваў  ў  Празе друкарню  і выдаў  кірыліцай  «Псалтыр», першую друкаваную  беларускую кнігу. У 1520 годзе Скарына  пераяздже  ў  Вільню — сталіцу Вялікага Княства Літоўскага, дзе асноўвае  першую на тэрыторыі дзяржавы  друкарню. Дакладная дата смерці  Францыска Скарыны не ўстаноўлена, большасць навукоўцаў  лічыць, што Скарына памёр каля  1551 года, паколькі  ў 1552 годзе яго  сын Сімяён Рус  прыязджаў  у Прагу за спадчынай. Нароўні з гэтым  у біяграфіі Францыска Скарыны існуе і мноства белых плямаў, якія проста невядомыя нашым сучаснікам.
 
–Раскажыце, калі ласка, пра першую выдадзеную Скарынам кнігу “Псалтыр”. 
 
–“Псалтыр” лічыцца ўніверсальнай кнігай, якая змяшчае самыя рознабаковыя веды. Першадрукар так і пісаў: “Псалом ест… дзецям малым початок всякое доброе наукы, дорослым помноженіе в науце, мужем моцное утвержденіе…”. Друкарская Біблія Скарыны – пятая ў свеце, выдадзеная ў перакладзе на жывую мову, пасля нямецкага, італьянскага, чэшскага і галандскага перакладу. “Псалтыр” Францыска Скарыны на сорак сем гадоў апераджае выданне “Апостала”, з якога пачыналася рускае кнігадрукаванне, і на паўвека – польскае выданне Бібліі. Менавіта ў “Псалтыры” ўпершыню з’явіўся выдавецкі знак Скарыны, які аб’ядноўвае сонца і паўмесяц. Ёсць версія, што Скарына выбраў гэты знак у сувязі з днём нараджэння, бо маладзік, які наплывае на сонца,  – сімвал сонечнага зацмення.
Наогул, Біблія для нас – асноўная крыніца ведаў. Дзякуючы ёй можна было вывучаць не толькі Закон Божы, а і навучыцца грамаце, атрымліваць звесткі па гісторыі, геаграфіі.  А каб лягчэй было разумець гэтую кнігу, Францыск Скарына ўвёў у кананічныя тэксты  элементы размоўнага жанру.
 
– Златаслава Сяргееўна, можам мы назваць Францыска Скарыну еўрапейскім гуманістам?
 
–Канечне. Рознабаковасць  прафесіянальных  інтарэсаў  Скарыны, яго шматграннасць  ставяць нашага земляка  ў адзін рад з еўрапейскімі гуманістамі. Гэта яркая асоба  ў беларускай гісторыі.
Многія робяць памылку, калі кажуць, што Францыск Скарына надрукаваў Біблію на беларускай мове. Гэта не так. Біблія надрукавана на царкоўна-славянскай мове з асаблівасцямі старабеларускай. Калі гаварыць пра белыя плямы, вучоныя дасканала не ведаюць, кім жа быў Скарына па веравызванні, католікам, праваслаўным ці пратэстантам. Праваслаўным першадрукар не можа быць, таму што друкаваць гравюры  ў Бібліі ён не меў права,  католіком не можа быць, бо   Біблію Скарына  пастаянна “рэдагаваў”, што забаронена рабіць без дазволу Папы Рымскага, пратэстантызм з’явіўся значна пазней 1517 года, калі выйшла ў свет Біблія. Вышэйсказанае дае магчымасць нам зразумець, што Францыск Скарына – гэта хрысціянін, чалавек свету, гуманіст!  Хто такі гуманіст? Гэта чалавекалюб! Усе яго  прадмовы, пасляслоўі прасякнуты   адзінай думкай – на Зямлі ўсе людзі роўныя! Галоўнай мэтай Скарыны было навучанне праз свае кнігі дзяцей.
 
–Вы звярнулі ўвагу на тое, што кнігі Францыска Скарыны “разбаўляліся” гравюрамі, а вось ёсць адна, над якой нават вучоныя “ламаюць” галаву, трактуючы сэнс яе ліній. На Ваш погляд, што хацеў сказаць першадрукар, зрабіўшы яе? 
 
–На  самой справе гэта так. На гравюры шмат сімвалаў. Асноўны – гэта герб, некаторыя лічаць яго  імянным гербам Скарыны, але зноў жа хтосьці  яго называе ератыкам, бо месяц захінае сонца. Але вучоныя сцвярджаюць, што гэта сімвал гармоніі душы. На гравюры знаходзіцца пчала – сімвал працавітасці, , ахвярнасці, свечка як знак марнасці, хуткаплыннасці  жыцця. Дубовыя гірлянды– сімвал духу, рашучасць, яго  моц. Сам жа першадрукар сядзіць  з кгігай у руках, а  вачыма глядзіць у другую. Гэта значыць, што справа яго вечная. На гравюры ёсць скульптуры двух ільвоў, у нагах кожнага тры шары як сімвал трох хрысціянскіх дабрачыннасцяў : веры, надзеі і любові. У лапах  ільвы трымаюць шчыты са знакамі,  у якіх зашыфраваны вобразы лекарскіх вагаў і друкарскага станка – сімвала асноўных ведаў Францыска Скарыны. Пра медыцыну як адну з любімых спраў першадрукара  сведчыць і  выява кошыка для  лекавых раслін.
 
–Кнігі Скарыны– крыніца ведаў. Ці  ёсць якія  рэкамендацыі, што скарынаўскае трэба абавязкова пачытаць? 
 
– Рэкамендую  «Малую падарожную кніжку». У ёй змешчаны звесткі аб астраноміі, шматлікія календары, беларускія назвы месяцаў года, знакі Задыяка.  Дзецям малодшага ўзросту прапаную кнігу Анатоля Клышкі “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”. У ёй у даступнай форме маленькія дзеці пазнаёмяцца з першадрукаром, каб потым ужо асабіста чытаць творы Францыска Скарыны. А дарослым раю чытаць скарынаўскую Біблію.
 
–Ведаю, што Вы ў школе ўзначальваеце аб’яднанне па інтарэсах “Што? Дзе? Калі?” Якія планы ў клуба на новы навучальны год?Што пажадаеце сваім вучням на  пачатак навучальнага года?
 
–Усё правільна. Сямёра старшакласнікаў з 9 па 11 класы ўжо не першы год наведваюць наш клуб. Аб шматлікіх планах гаварыць яшчэ рана, скажу толькі, што першага верасня наша каманда прымае ўдзел у “Скарынаўскіх чытаннях», якія пройдуць у Полацку. Зараз ідзе поўным ходам падрыхтоўка, бо праграма немалая, нас чакаюць два конкурсы з аднайменнай назвай “Што? Дзе? Калі?», якія, прысвечаны стварэнню пісьменнасці на Беларусі, і конкурс  “Скарынаўскі світанак”, – гэта ўсё, што датычыцца творчасці першадрукара.
Усім вучням жадаю толькі поспехаў у вучобе, моцнага здароўя, і як выкладчык літатаруты абавязкова дадам – больш чытайце, ведайце, што толькі кніга – крыніца ведаў. Чытайце на любой мове – гэта цікава і карысна! Бацькам здароўя і цярплівасці, бо вашы дзеці самыя лепшыя і разумныя!
–Жадаем вашай камандзе перамогі ў «Скарынаўскіх чытаннях». З надыходзячым святам ведаў Вас і Вашых вучняў! Дзякуй за гутарку.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ