
Яшчэ ў пачатку 2011 года на месцы будоўлі новай малочнатаварнай фермы недалёка ад аграгарадка Клясціцы была пустэча. Цяпер там ва ўсю моц кіпіць работа: будаўнікі спяшаюцца ўвесці ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс першай пускавой чаргі.
Будоўля разгарнулася на 10,4 гектара, менавіта такую плошчу зоймуць аб’екты новай і самай сучаснай малочнатаварнай фермы ў раёне. Генеральным падрадчыкам будаўніцтва з’яўляецца КУП «Полацксельбуд», яму дапамагаюць Расонская ПМК-63, ААТ «Электрамантажнік- 38» (г. Полацк), Расонскае ПМС, КУП «Полацкае СПМК-36», ААТ «Віцебскбурвад», ТАА «НПФ Будаўнік» і іншыя будаўнічыя арганізацыі вобласці.
Агульнымі сіламі восенню яны павінны ўвесці ў эксплуатацыю першую пускавую чаргу, у якую ўваходзяць кароўнік бяспрывязнага ўтрымання на 384 галавы буйной рагатай жывёлы, даільна-малочны блок, трансфарматарная станцыя, воданапорная вежа, станцыя абезжалезавання, ачысныя збудаванні, чатыры траншыі для захоўвання сіласу, кацельная, санпрапускнік, інжынерныя сеткі і іншыя аб’екты. На іх будаўніцтва толькі ў 2011 годзе запланавана выкарастаць 32 мільярды 930 мільёнаў рублёў. На сённяшні дзень пакуль асвоена каля 7 мільярдаў.
У наступным годзе на тэрыторыі павінны з’явіцца радзільнае аддзяленне з цэхам для сухастойных кароў, цялятнік на 380 галоў, будынкі маладняку на 260 і 200 галоў, блок дапаможных памяшканняў і іншае. Будзе праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі.
– Увод у эксплуатацыю новай малочна-таварнай фермы ў ААТ «Клясціцы» дапаможа мясцовым жывёлаводам вырашыць цэлы шэраг праблем, – упэўнена начальнік аддзела інтэнсіфікацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Раіса Мікалаеўна Дзівульская.
–

Цяпер на цэнтральнай клясціцкай ферме не хапае месца для пастаноўкі дойных кароў, частка жывёлагадоўчых памяшканняў (гэта датычыцца перш за ўсё фермы ў вёсцы Марачкова) наогул прыстасаваныя для ўтрымання буйной рагатай жывёлы. А на новай МТФ будуць адразу ўтрымлівацца звыш тысячы галоў. Акрамя таго, самае сучаснае абсталяванне і ўмовы дазволяць вывесці жывёлагадоўлю гаспадаркі на больш высокі якасны ўзровень, павысіць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі.
Аднак трэба будзе павышаць і прафе-сійны ўзровень жывёлаводаў, патрабаваць ад іх большай адказнасці. Як толькі будаўнікі зробяць сваю справу, мы адразу возьмемся за сваю.