1 верасня ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы, а таксама ў дзіцячай і
сельскіх бібліятэках, пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню
беларускага пісьменства. Гэта выставы-агляды, літаратурныя кампазіцыі,
тэматычныя вечарыны.
Для старшакласнікаў Расонскай школы пасля святочнай лінейкі адчыняе дзверы Цэнтральная бібліятэка, дзе Вольга Гінько правядзе гістарычную гадзіну “Свет ведаў – кніга”. Гэта своеасаблівы экскурс у гісторыю пісьменства ад яго зараджэння да сучаснасці. Безумоўна, не абыдзецца без гутаркі пра славутых беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, друкароў, асветнікаў. Шмат цікавага з біяграфіі Францыска Скарыны спазнаюць наведвальнікі дзіцячай бібліятэкі, дзе іх чакае літаратурная кампазіцыя “Ты слаўна зямля, што нарадзіла такога выдатнага сына”.