Поўныя паліцы тавараў у магазінах – гэта даўно ўжо норма для вёскі.
чэнне. Мясцоваму магазіну дапамагаюць выканаць план па рэалізацыі
тавараў насельніцтву розныя акцыі і крэдыты.
Вопытны работнік Людміла Георгіеўна Акімава (на здымку) больш за трыццаць гадоў аддала працы ў гандлі і ведае ўсе тонкасці сваёй справы. Ужо сёмы год яна паспяхова працуе ў магазіне прамысловых тавараў аграгарадка Гарбачэва.
Сучасныя тэлевізары, пральныя машыны-аўтаматы, блендары, параваркі, цюнеры – вось тая тэхніка, якая сёння запатрабавана ў вяскоўцаў. А яшчэ мэбля, матаблокі, веласіпеды, якія насельніцтва актыўна бярэ ў крэдыт.
“Часам людзі так многа купляюць па акцыі ці ў крэдыт, што я перавыконваю план! А мне прыемна, што і сяльчане хочуць жыць прыгожа! Тым больш, што дастаўка тавараў адбываецца дастаткова хутка – за 7-10 дней. Асабліва многа крэдытаў бяруць вяскоўцы ў вяснова-летні перыяд, а вось зімой і восенню –зацішша. У гэтым жа годзе пакуль спаду не бачна,” – расказвае прадавец 5-га разраду.