Спецпроект

СПЕЦПРОЕКТ "ДЕРЕВЕНЬКА МОЯ"

ЛЮЦЬКАВА – МЕСЦА, ЯКОЕ НЕМАГЧЫМА ЗАБЫЦЬ

14 декабря 2012 | 62200 | Татьяна Лопатина | 99687 | 248 | 2 | 1 | 16 | 119 | 159
Вёска размешчана прама на беразе маляўнічага возера Нешчарда. Але не толькі прыгожым пейзажам славіцца яна – тут жывуць руплівыя, вельмі душэўныя і ўлюбёныя ў сваю вёску жыхары, якія не толькі раскажуць гісторыю сваёй мясцовасці, а і смачна накормяць, і пра жыццё цікавы аповед складуць.
Па дадзеных сельвыканкама тут пастаянна пражывае 11 жыхароў, а на лета прыязджаюць яшчэ і дачнікі. За час наведвання мне пашчасціла пазнаёміцца з чатырма сем’ямі, якія гасцінна прынялі карэспандэнта «раёнкі». Але пра ўсё па парадку…


Жыў-быў пан ...

Першым маім прыпынкам быў дом 74-гадовага Леаніда Уладзіміравіча Какорына – аднаго са старажылаў вёскі. З самага маленства ён памятае гэтыя мясціны, хаця нарадзіўся ў Ленінградзе, а потым некалькі гадоў жыў у суседняй вёсцы Тарасава ў бабулі. Пасля  эвакуацыі ў час вайны разам з бабуляй і маці вярнуўся на папялішча – Люцькава, акрамя двух хацін, было спалена пасля фашысцкага нашэсця. Расстралялі немцы тут і савецкіх разведчыкаў.



А яшчэ Леанід Уладзіміравіч ведае больш глыбокую гісторыю – паданне пра  Люцькава. На ўзгорку пан жыў тут – вельмі добры як гаспадар і як чалавек. Пацвярджэннем  з’яўляецца той факт, што сваячка дзеда Лёні служыла ў гэтага пана – жыта жала выдатна. Пан цаніў сумленных працаўнікоў, таму дзяўчына  мела добрую аплату! А напярэдадні яе вяселля бацька маладухі пайшоў да пана з просьбай, каб той дапамог справіць свята для дачкі. І той дапамог з мясам – забілі панскую свінню для вясельнага стала! На жаль, перад самай рэвалюцыяй да пана таго завіталі нейкія правяраючыя. Кажуць, нешта ўкралі ў багача (а было што – шыкоўны маёнтак, многа зямлі, цудоўны сад, гурт кароў, коні, свінні, качкі, куры – значыць, былі і грошы, і каштоўнасці), а каб прыкрыць злачынства, забілі пана. Перад  смерцю гаспадар маёнтка, які нічога не падазраваў, сказаў конюху запрэгчы лепшага каня, каб давезці гасцей да месца прызначэння. І кажуць, што загінулі тыя людзі  зніклі, а каня па дарозе патапілі па дарозе…

Што датычыцца жыцця сённяшняга, то Леанід Уладзіміравіч лічыць яго не такім складаным, чым нават гадоў 20 таму. У свой час ён механізатарам працаваў, жылі з жонкай сціпла, вырасцілі 3 дачок і сына. Але каля двух гадоў таму памерла яго любая Галіна і ён застаўся адзін. А дочкі вырашылі, што гэта няправільна – жыць без гаспадыні, таму пазнаёмілі бацьку з добрай жанчынай яго гадоў Таццянай Васільеўнай. Крыху менш за палову года жывуць яны разам. Калі я была ў гасцях, Васільеўна паехала ў горад за пенсіяй і ў паліклініку, але пры мне патэлефанавала мужу – справілася пра яго здароўе .
–Першая мая жонка была вельмі акуратная, працалюбівая. І Васільеўна таксама  добры чалавек:  вёску любіць, парадак наводзіць, агарод даглядае, нават парсючка мы завялі! У Таццяны Васільеўны нават ціск нармалізаваўся ў нашым Люцькаве, ці не цуд? – смяецца Леанід Уладзіміравіч.

Развітаўшыся з гаспадаром, я направілася да наступных жыхароў Люцькава.

«У горадзе марыла
 пра родную вёску»


Яшчэ на вуліцы бадзёрым брэхам сустрэлі мяне тры сабакі сямейства Паўла Кірылавіча Кузьміна, яго малодшай дачкі Ніны Паўлаўны ( на здымку ўнізе) і зяця Валерыя Гаганавых, потым з’явіліся і гасцінныя гаспадары. Галаве сям’і ў гэтым годзе споўнілася 85 гадоў. Ён нарадзіўся ў гэтай мясцовасці. Ніна Паўлаўна больш за трыццаць гадоў пражыла ў Санкт-Пецярбургу, а выйшаўшы на пенсію, прыехала да бацькі ў роднае Люцькава.



– Ведаеце, пакуль жыла ў Піцеры, да слова, у самым яго цэнтры, то вельмі сумавала па Бацькаўшчыне. Гляджу раніцаў у акно, а перад вачыма вёска родная, – кажа  жанчына, і слёзы блішчаць у яе вачах.

–Цяпер  дарослыя дзеці засталіся ў горадзе, а бацьку падтрымка патрэбна – вось і вярнуліся на радзіму. Тут умовы жыцця патроху паляпшаем – пральная машына-аўтамат, гарачая вада, лічбавае тэлебачанне набылі. Але галоўнае – гэта свежае паветра, возера, лес паблізу. Да таго ж, усё такое роднае, знаёмае з самага дзяцінства…

Да слова, усе ў сям’і любяць рыбалку –дачка, зяць і нават бацька! Канешне, маладзейшыя вудзяць рыбу часцей. Для чацвярых катоў тут не жыццё, а рай! Таму растуць яны, як на дражджах, – пухнатыя, з бліскучай шэрсцю і вельмі ласкавыя.
 А яшчэ ў гэтым сямействе існуе такі прынцып: “Не папрацуеш – не з’ясі!”.  Таму на падвор’і  свінні і куры, а побач з хатай вялікі агарод.

–Увогуле, скажу Вам, што жывём мы добра, – аўталаўка працуе выключна, дарогу чысцяць, пошту дастаўляюць. Жыві ды радуйся, – кажа Ніна Паўлаўна.

Жыццё ля возера
дорыць бадзёрасць


Амаль каля самага возера жыве сямейная пара Масюковых. Леанід Ягоравіч і Вера Антонаўна сёлета адсвяткавалі 55-годдзе  сямейнага жыцця. Да дзяцей у горад  ехаць не жадаюць – пражылі ўсё жыццё ў Люцькаве, таму нікуды не цягне. Ён працаваў механізатарам, жонка – даяркай. Вырасцілі дваіх дзяцей, падрасцілі ўнукаў, дачакаліся праўнукаў.



На выгляд ніколі не скажаш, што гэтым людзям споўнілася па 75 гадоў, – бадзёрыя, актыўныя, а галоўнае – вочы блішчаць!

– У чым сакрэт вашай маладосці?– пытаюся я.
–Каля возера жывём, а вада ўсё дрэннае адцягвае і сілы дае, – смяюцца муж з жонкай. –Вось выходзіш на вуліцу ў любы час – перад табою адкрываецца прыгажосць. Асабліва я люблю лета: ажывае наша Люцькава – усе корпаюцца, нешта на зямлі робяць, у лес па грыбы-ягады ходзяць! А яшчэ дачнікі прыязджаюць, дык зусім здаецца, што вёсачка, як і раней,  жыве поўным жыццём! Ведаеце, якія ў нас тут танцы пад гармонік былі, людзей шмат, песні ракой… – разважае гаспадыня.

–І цяпер не так усё сумна. Што нам, старым, трэба: пенсіі дастаткова, аўталаўка прыходзіць, газеты мы розныя атрымліваем, тэлевізар глядзім – становішча ў свеце ведаем! – кажуць Масюковы.

22 казы і 10 катоў
Розы Кірылаўны


Пры тое, што адна з жыхарак вёскі трымае многа коз, я ведала загадзя. Але што іх 22 – сапраўдны сюрпрыз, роўна як і тое, што гаспадыня прытуліла ў сябе аж 10 катоў! Пры гэтым Роза Кірылаўна Жаркова (на здымку ўверсе) усё жыццё з маладосці пражыла ў Наваполацку. Пазнаёмімся?



Роза Кірылаўна і яе муж Аляксандр Аляксеевіч ў Люцькаве ўжо 16-ты год. Жонка тутэйшая, таму мужа захапіла ідэяй жыць на яе малой радзіме.
–Мне тут кожнае дрэўца знаёма, кожны куст. Ехала сюды з вялікай ахвотай! Тым больш, тут жыве мой родны брат, пляменніца, цёця яшчэ два гады таму жывая была. У Люцькава вярнуцца – нібы ў дзяцінства трапіць, – кажа Роза Кірылаўна.
Па словах гаспадыні, коз яна завяла для малачка, ды не простых – заанненскай пароды! Такая колькасць атрымалася стыхійна. Дачка сварыцца – кажа, што гэта вялікая нагрузка для пажылога арганізма!

–Яны ж мяне слухаюцца, усё разумеюць. Малачко казінае смачнае. Пакуль козы ў запуску, каты есці не хочуць – прывыклі да сырадойчыку! – смяецца жанчына.

–Адкуль столькі катоў?
–То дачнікі “падкінуць”, то старажыл які з жыцця пойдзе, а жывёле ж не растлумачыш, каб не прыходзіла, – вось і даглядаю ўсіх.
Яшчэ гаспадыня вельмі любіць чытаць – нядаўна ўступіла ў суполку кнігалюбаў і заказвае кнігі па пошце. Апошнім часам на цёплай печачцы вечарамі Ясеніным душу “грэе”, а вось ад пуцёўкі ў санаторый, якую прапанавалі ад роднага “Нафтана”, адмовілася.

–А  для чаго мне той санаторый? У мяне і тут адпачынак выдатны! – смяецца Роза Кірылаўна.

P.S. Люцькава я пакідала з неахвотай – так гасцінна і неяк па-роднаму тут сустракаюць, што сюды хочацца вярнуцца зноў. Не было такой хаты, дзе б мне не прапанавалі гарбаты з пячэннем, мёдам (пчаляры, да слова, тут амаль у кожнай хаце) ці смачнымі цукеркамі. Але і не гэта галоўнае: прыгожа тут, душэўна – ну вельмі хораша! Не ведаю, ці возера сапраўды такое цудадзейнае, ці проста людзі  сапраўдныя – ад самой матухны- зямлі пайшлі…

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ