У г. Докшыцы адбыўся заключны канцэрт пераможцаў абласнога агляду-конкурсу творчых калектываў сельскіх устаноў культуры клубнага тыпу і дзіцячых школ мастацтваў, у якім прыняў удзел калектыў народнай творчасці «Спадчына» Сяляўшчынскага СДК.
Каб трапіць туды, сяляўшчынскія спявачкі прайшлі адбор на занальным этапе абласнога агляду-конкурсу ў Міёрах, дзе змаглі паказаць сваё майстэрства найлепшым чынам. Невыпадкова «Спадчына» трапіла ў заключны канцэрт і была ўзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама і Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.