Спецпроект

ИНТЕРВЬЮ

КАБ У ДАМАХ БЫЛО ЦЁПЛА І ЎТУЛЬНА

22 марта 2013 | 56230 | Елена Кириллова | 63017 | 188 | 0 | 0 | 19 | 59 | 118
Дзень работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання насельніцтва адзначаецца кожную чацвёртую нядзелю сакавіка. Свята даволі маладое. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ аб правядзенні ў краіне гэтага прафесійнага дня 26 сакавіка 1998 года. Аднак свята хутка стала папулярным сярод насельніцтва. Яно і зразумела.  Лічыцца, што адной з самых старадаўніх галін эканомікі ў Беларусі з’яўляецца менавіта камунальная.  У цяперашні час жыллёва-камунальная гаспадарка працуе над паляпшэннем прадастаўлення якасных паслуг. У краіне і ў раёне ў прыватнасці вядуцца работы па прыцягненні новых рэсурсаў зберагальных тэхналогій. Павышаецца надзейнасць інжынерных сістэм. Акрамя таго, камунальная галіна стварае добрыя і бяспечныя ўмовы працы.



Метавіта з дапамогай службаў бытавога  абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі становяццца прыгожымі гарады, райцэнтры, вёскі, ствараецца ўтульная і спрыяльная атмасфера  для жыцця людзей.
Натуральна, прафесійнае свята – гэта не толькі ўзнагароды, але і добрая традыцыя падвесці вынікі.   Пра гэта  наша размова з дырэктарам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандрам Пятровічам.


– Якім быў 2012 для вашай галіны?

–  У цэлым, калі меркаваць па паказчыках, мы спрацавалі нядрэнна. Прадпрыемства забяспечыла выкананне асноўных паказчыкаў бізнес-плана развіцця на 2012 год: тэмп росту аб’ёму вытворчасці склаў 160 працэнтаў пры плане 127, 8 працэнта.  Узровень рэнтабельнасці – 1,9 працэнта  пры плане 0, 9. Прыбытак ад рэалізацыі склаў 438 мільёнаў рублёў пры планавым заданні 173 мільёны. Месячны заробак за снежань бягучага года склаў 3 мільёны 140 тысяч рублёў. Тэмп росту  зарплаты ўзрос да  167 працэнтаў. Выканала прадпрыемства і штогадовае заданне па замене цепласетак. Пры плане ў 2,5 кіламетра замянілі 3. У гэтым годзе заменім трубы ў Забор’і, аграгарадку  Краснаполле і  райцэнтры.

– Калі казаць не мовай лічбаў, а справамі,  што было зроблена за гэты год?

– У 2012 годзе прадпрыемствам  асвоена 5мільярдаў  141мільён  інвестыцый асноўнага капіталу. Уведзены ў эксплуатацыю  першы комплекс станцыіі абезжалезвання вады  коштам 6 мільярдаў 700 мільёнаў рублёў. Жыхары, думаю, ужо адчулі смак чыстай вады. У гэтым годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю і  другі пускавы комплекс, што дазволіць станцыіі працаваць у поўную сілу. Аднаўляем работу па будаўніцтве  ачышчальных збудаванняў. Да канца  года  запланавана здача гэтых аб’ектаў. Распачаты работы па рэканструкцыі кацельнай па вуліцы Савецкая. Кошт праекта практычна 6 мільярдаў рублёў. Будуем склады  пад паліўную дранку, паколькі аб’ёмы яе  пастаянна  павялічваюцца. Новыя памяшканні  разлічаны на 10-12 тысяч кубаметраў паліва. Таму працы хапае і працоўныя рукі заўсёды патрэбныя. Дзякуй богу, кадравага голаду на прадпрыемстве няма.

–  2013 год аб’яўлены Годам беражлівасці. Як працуеце ў гэтым накірунку?

Укамплектавалі  кацельныя  помпавым, энергазберагальным абсталяваннем. Зараз працуем па жылфондзе: усталёўваем датчыкі руху на адключэнне асвятлення на лесвічных клетках. Што тычыцца вулічнага асвятлення, на ліхтарах таксама ўстаноўлены энергазберагальныя лямпачкі. Карацей, робім усё магчымае для эканоміі.

–  Колькі  сёння   людзей працуе ў ЖКГ?

–  Па колькасці рабочых рук, у адрозненні з мінулым годам, мы «прыраслі». Калі раней  на прадпрыемстве працавала 277 чалавек, то сёння 305.  Вядома, шматлікія працаўнікі сезонныя, але, тым не менш, прагрэс ёсць.

–  Працуеце над якасцю абслугоўвання?

–  Гэта наша асноўная задача  –  паляпшаць прадастаўленне якасных паслуг. Натуральна, пашыраем спектр платных і ўвогуле  імкнёмся ні ў чым не   адмаўляць насельніцтву. Робім усё, каб у дамах было цёпла і ўтульна.

–  З’явіліся новыя паслугі?

–Хутчэй аднавіліся старыя. Працаўнікі галіны займаюцца   і рамонтам, і будаўніцтвам: клеяць  шпалеры,  распілоўваюць дровы.  На прадпрыемстве магчыма скарыстацца і транспартнымі паслугамі: заказаць трактар альбо легкавы аўтамабіль.

– Якая паслуга сёння самая папулярная сярод насельніцтва?

– Устаноўка прыбораў уліку вады. У сувязі з тым, што тарыфы  павялічваюцца, людзі «прачнуліся» і зразумелі, што мець лічыльнікі сёння выгадна. Мы спрасцілі гэтую працэдуру, і цяпер, каб устанавіць лічыльнік,  чалавеку патрэбна толькі падаць заяўку. Можна гэта зрабіць нават па тэлефоне, пасля чаго нашы  спецыялісты прыедуць, паставяць лічыльнік, на месцы возьмуць аплату, выдадуць квітанцыю. І не трэба нікуды хадзіць. Кошт такой  паслугі  складае 250 тысяч рублёў.

–  З якімі праблемамі ў мінулым годзе давялося сутыкнуцца?

–  З падрыхтоўкай да ацяпляльнага сезона. Мы заканчвалі  рамонт катлоў, таму на працягу 10 дзён снежня  назіралася парушэнне тэмпературнага рэжыму. Гэта адчулі ўсе жыхары райцэнтра.  Дзякуй людзям, што  вытрымалі гэта выпрабаванне. У астатнім зіма прайшла нармальна.

– За ўсімі паказчыкамі стаяць людзі. Як вы сёння іх  стымулюеце?

–  Вядома, у нас ёсць людзі, якія працуюць добрасумленна і робяць гэта з аддачай. І  да іх зусім іншае стаўленне з боку кіраўніцтва. Ім аб’яўляюцца падзякі, у грашовым выражэнні  –  надбаўкі, прэміі, устанаўліваецца пэўны тарыф на зарплату. Калі чалавек хоча зарабіць,  магчымасць мы прадастаўляем.
Адпаведна, і ў Дзень  камунальніка адзначым лепшых. Два чалавекі атрымаюць абласныя граматы. Гэта Артур Васільеў, начальнік ВУ №1, і вадзіцель  смеццявоза Мікалай Клімовіч. 11 чалавек атрымаюць Граматы ад прадпрыемства і 15-ці аб’яўляецца Падзяка за працу.
У прафесійнае свята я хачу па-віншаваць усіх работнікаў галіны ЖКГ, падзякаваць ім за штодзённую  нялёгкую  працу і пажадаць сіл, здароўя, радасці ў жыцці і разумення як з боку насельніцтва, так і з боку кіраўніцтва.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ