Спецпроект

ТУРИЗМ И ОТДЫХ

ПЕШШУ ДАЙСЦІ ДА БУДСЛАВА, КАБ ПАКЛАНІЦЦА БОЖАЙ МАЦІ

12 июля 2013 | 45131 | Елена Кириллова | 45757 | 211 | 0 | 0 | 12 | 72 | 101
5 ліпеня  прайшло   свята ў гонар 400-годдзя прыбыцця ў Будслаў цудатворнага абраза Божай Маці. У гэтым годзе ўрачыстасць была як ніколі маштабнай – у невялікім гарадку Мінскай вобласці сабралася каля 50 тысяч паломнікаў. Сярод іх шасцёра з нашага раёна.



– Адны ішлі пешшу, іншыя абралі для сябе не менш цяжкі, але больш хуткі транспарт – веласіпеды,  – распавядае ўдзельніца паломніцтва Аксана Хаданёнак. – Дарэчы, групу паломнікаў-веласіпедыстаў узначаліў Мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Хтосьці дабіраўся да святыні на аўтамабілі, цягніку і нават самалёце. Але сутнасць ад спосабу перамяшчэння не мяняецца. Перш за ўсё – гэта яднанне чалавека з Богам.
Наша група выйшла ў Будслаў 24 чэрвеня. 5 дзён мы пераадольвалі шлях у 150 кіламетраў. Да нашай групы далучыліся талачынцы, палачане і жыхары Наваполацка. Усяго каля 120 чалавек. У групе ішла ў асноўным моладзь, але былі і людзі старэйшага ўзросту, а таксама дзеці. Некаторыя рашыліся на паломніцтва ўпершыню, большасць жа  –  пілігрымы са стажам.

Пачаўся паход са збораў, рэгістрацыі і благаславення святара. Вялікія заплечнікі і сумкі мы склалі ў грузавік, які адвозіў рэчы на месца начлегу. З сабой бралі мінімум  –  бутэльку вады, бо прахалоды ад надвор’я чакаць не прыйшлося,  і малітвеннік. Пыл, пякучае сонца і бясконцая дарога… Вядома, было складана, але нягледзячы на стомленасць ні адзін чалавек не перасеў на машыну, якая суправаджала групу. Таму, дайшоўшы да храма, пілігрымы радаваліся!

 Па словах Аксаны, увайшоўшы ў храм, усе становяцца на калені і так ідуць да самай іконы Божай Маці. Хтосьці кладзецца на падлогу перад выявай, хтосьці плача, іншыя па паўгадзіны стаяць перад абразам і моляцца, просяць пра тое, з чым ішлі ў пілігрымцы ўсе гэтыя дні.

Імша і іншыя набажэнствы доўжыліся ў Будславе ўсю ноч. Асабліва прыгожай была начная працэсія са свечкамі. Пасля яе моладзь адправілася на канцэрт. Увогуле, хвалебныя спевы і шчырыя малітвы не сціхалі на працягу некалькіх дзён. А вернікі змаглі не толькі памаліцца каля  абраза Маці Божай Будслаўскай, але і звярнуцца са сваімі асабістымі просьбамі-малітвамі да яшчэ адной святыні  –  рэліквій Святой Тэрэзы.
Агульная імша аб’яднала святароў і вернікаў з Беларусі, Польшчы, Украіны, Румыніі і Італіі. Яе ўзначаліў Папскі легат кардынал Жан Луі Таран. Словы святога пісання гучалі на дзясятках моў. Завяршэннем будслаўскіх урачыстасцяў стала гашэнне паштовай маркі ў гонар 400-годдзя знаходжання цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе.

ДАВЕДКА

Цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай лічыцца заступнікам Беларусі. Ікона была напісана ў 1598 годзе ў Рыме і падорана Папам Кліментам VIII мінскаму ваяводу Яну Пацу. З тых часоў абраз мае багатую гісторыю і славіцца цудамі вылечвання. З пачатку 1990-х гадоў адраджаецца яго культ, у Будслаў ідуць дзесяткі тысяч пілігрымаў з усёй Беларусі, і да даты каранацыі абраза ў мясцовым санктуарыі штогод праходзіць фестываль  – галоўная падзея года для беларускіх католікаў.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ