Спецпроект

КУЛЬТУРА

ЛЮДЗІ, ЯКІЯ ДОРАЦЬ СВЯТА

11 октября 2013 | 56615 | Елена Кириллова | 60289 | 182 | 2 | 0 | 16 | 56 | 105
Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Да гэтага прафесійнага свята маюць дачыненне больш за 65 тысяч беларусаў – акцёры і паэты, пісьменнікі і мастакі, музыкі, работнікі музеяў і выставачных залаў, кіраўнікі творчых калектываў.
Пра перспектывы развіцця культуры ў нашым раёне, пра людзей, якія павінны пры-віваць любоў да мастацтва, кнігі, захоўваць гісторыю і дарыць людзям радасць, пра найбольш яркія мерапрыемствы  напярэдадні прафесійнага свята гаворым з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Святланай Волкавай.


– Святлана Аляксандраўна, чым жыве сёння Ваш аддзел?

– Звычайным  жыццём – паказчыкі, планы. Пры ўсіх сельскіх Дамах культуры створаны  калектывы мастацкай самадзейнасці. У бягучым годзе іх 102. Прадстаўнікі сельскіх устаноў культуры  стараюцца даходзіць да кожнага жыхара раёна. У святы наведваюць з канцэртнай праграмай інвалідаў, адзінока пражываючых грамадзян. Стала традыцыяй у раёне правядзенне”Зажынак”, а ў лістападзе – “Дажынак”. Шмат мерапрыемстваў праводзіцца ў школе мастацтваў,  бібліятэках.

Дарэчы, бібліятэкамі працягваецца работа па прапагандзе беларускай літаратуры, адзначаюцца юбілейныя даты пісьменнікаў і паэтаў. Сёлета дзіцячая бібліятэка і аддзел камплектавання “пераехалі” у новыя памяшканні, за што мы  ўдзячныя  кіраўніцтву раёна.  Што датычыцца музея  баявой садружнасці, то там праводзіцца капітальны рамонт даху.

– Як фарміруецца праграма мерапрыемстваў?

– Безумоўна, гэта калектыўная праца. Да арганізацыі і мерапрыемстваў далучаюцца шмат структур мясцовай улады, і мы стараемся сінтэзаваць ідэі і намаганні, каб атрымаць максімальны вынік. Арыентуемся  на ўсе катэгорыі грамадзян.

– Раскажыце пра найбольш  яркія культурныя мерапрыемствы. Якія, на ваш погляд, асабліва ўдаліся ў 2013 годзе?

– У гэтым годзе прайшло 37 выязных канцэртаў па вёсках раёна, а таксама за яго межамі. Фальклорны калектыў “Крыніца” выступаў у Себежскім  раёне на свяце ”Гуляй, село!” Гэта і святы, якія мы ладзім у працоўным рэжыме: Новы год, Каляды, 8 сакавіка, Дзень абаронцы Айчыны, і, напэўна, два самых галоўных і яскравых  святы –  Дзень Перамогі   і  Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У гэтыя дні мы імкнёмся аб’яднаць, згуртаваць людзей, і зрабіць так, каб яны гэта адчулі, і каб кожны знайшоў што-небудзь цікавае для сябе канкрэтна. Расонцы цяпер сталі вельмі патрабавальныя  – каб іх чымсьці здзівіць, трэба вельмі пастарацца. І мы глядзім у будучыню з аптымізмам .

– Па якіх крытэрыях вы ацэньваеце  атрымалася  свята ці не?

– Калі  людзі задаволеныя,  усміхаюцца і дзякуюць за добрае мерапрыемства. Гэта значыць, усё атрымалася.

  Кожны год мы спрабуем сыйсці ад аднастайнасці і  ўнесці ў праграму штосьці новае: тэатралізацыю, вакальныя, танцавальныя нумары. А тыя, хто любіць крытыкаваць, будуць заўсёды. Больш таго, я упэўнена, што зрабіць так, каб падабалася ўсім амаль немагчыма. Акрамя таго, часта ў многіх прэтэнзіях няма канкрэтыкі. Дзверы аддзела заўсёды адчыненыя  – прыходзьце і прапануйце, а мы паспрабуем рэалізаваць.
Калі паглядзець з другога боку, свята – гэта нешта большае, чым збор людзей у адным месцы. У гэты дзень бачныя ўзровень культуры раёна і яго жыхароў. Думаю, не трэба на агульнагарадскіх мерапрыемствах чакаць, што цябе пачнуць забаўляць. Гэта спажывецкая пазіцыя. Тут варта  ўключацца ў працэс і быць больш адкрытым – тады свята будзе заўсёды з табой.

–  Што сёння работнікі культуры могуць прапанаваць для развіцця падрастаючага пакалення?

– Заняткі ў школе мастацтваў па трох аддзяленнях – мастацкім, харэаграфічным, музычным.  Шмат гурткоў у Доме культуры –  танцавальны, тэатральны, эстрадныя спевы і іншыя. У сельскай мясцовасці таксама ёсць чым заняцца. Усяго ва ўстановах займаецца 802 чалавекі.

– Якіх вяршынь дасягнуў аддзел у гэтым годзе?

– Калектывы мастацкай самадзейнасці прынялі ўдзел у 7 абласных аглядах-конкурсах і фестывалях і ўзнагароджаны 8 Дыпломамі.

Дуэт раённага Дома культуры пад кіраўніцтвам Таццяны Фамінчук на абласным аглядзе-конкурсе «Песні юнацтва нашых бацькоў” заняў трэцяе месца. Калектыў харэаграфічнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Алены Старавойтавай прыняў удзел у першым рэспубліканскім конкурсе мастацтва “Салют талентаў” і ў намінацыі “народны танец” заняў першае месца. На абласным аглядзе-конкурсе аркестравых калектываў узорны дзіцячы  цымбальны аркестр таксама заняў першае месца. Кіраўнік –  Іна Ермакова. Выкладчык студыі “Каларыт”  Вольга Аўчыннікава  ўзнагароджана Ганаровай граматай за ўдзел у выставе-конкурсе дзіцячай творчасці “Божы свет вачыма дзяцей”. Раённы Дом рамёстваў упершыню прымаў удзел у міжнародным конкурсе на фестывалі “Славянскі базар” у Віцебску па ткацтве “Палатняныя пераплёты”. Алена Калаур атрымала Дыплом.

Павінна сказаць, што эксклюзіўныя вырабы майстроў Дома рамёстваў на  “Славянскім базары” карысталіся асаблівым попытам. Як гарачыя пончыкі, набываліся саламяныя капелюшы, кветкі, шкатулкі, карціны, вышытыя з прымяненнем тэхнікі роспіс па шкле, зробленыя  рукамі Вольгі Смаргуновай, Алены Калаур, Вікторыі Гаўрылавай, Вольгі Церахавай. Майстар-классы па разьбе па дрэве і пляценні з лазы правялі  выконваючы абавязкі дырэктара Дома рамёстваў Яўген Салаўёў і майстар Сяргей Цімафееў.

– У сваёй працы што лічыце самым складаным і самым прыемным?

– Не самае прыемнае – руцінная праца з паперай. Асалоду прыносіць творчасць. Гэта прэм’еры, выставы, канцэрты, новыя ідэі і іх увасабленне, рэалізацыя розных праектаў, магчымасць бачыць вынікі сваёй працы, зносіны з творчымі людзьмі.

– Што пажадаеце калегам?

– Слоў падзякі заслугоўваюць амаль усе працаўнікі ўстаноў культуры. На працягу года яны  праводзілі мерапрыемствы, імкнуліся выконваць платныя паслугі, прымалі ўдзел у сельскагаспадарчых работах. Але яшчэ трэба  прыкласці нямала намаганняў, каб справіцца з паказчыкамі, планамі, рэалізаваць новыя ідэі і задумкі. Я віншую калег  з надыходзячым святам, шчыра жадаю ім моцнага здароўя, прафесійных поспехаў і арыгінальных праектаў, што праславяць культуру нашага раёна.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ