Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі Дома рамёстваў зрабілі расонцам
прыемны сюрпрыз: гасцінна адчынілі дзверы музей і салонмагазін, якія
цяпер будуць размяшчацца ў былым будынку магазіна райспажыўтаварыства
«Садавіна–агародніна». Першыя наведвальнікі засталіся задаволены зменамі – прасторны будынак дае большыя магчымасці, каб размясціць экспанаты музея і вырабы, што вызначаны для продажу. Акрамя таго, у гэтым будынку хутка запрацуе і гурток разьбы па дрэву, кіраўніком якога з’яўляецца Андрэй Аўчыннікаў. Супрацоўнікі Дома рамёстваў запрашаюць расонцаў наведаць музей і салон-магазін.