28 мая пагранічнікі краін былога Савецкага Саюза адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень пагранвойскаў. Святкаванне гэтага дня налічвае ўжо сотні гадоў – з моманту ўзнікнення першых цэнтралізаваных пагранічных застаў у Старажытнай Русі.Ва ўсе часы абарона межаў Айчыны была адной з самых адказных, цяжкіх і шаноўных задач, выконваць якую давяралі толькі лепшым воінам. Назаўсёды ва ўдзячнай народнай памяці застанецца подзвіг абаронцаў свяшчэнных рубяжоў Радзімы, якія праявілі мужнасць і бясстрашнасць ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З першых яе дзён, адстойваючы кожны кавалачак роднай зямлі, яны заклалі аснову будучай Перамогі.
Цяперашняе пакаленне варты беларускай мяжы захоўвае вернасць лепшым ратным традыцыям, праяўляючы высокае баявое майстэрства і грамадскую сталасць. Сярод такіх – расонцы, браты Раман і Дзмітрый Трашчанкі (на здымку).
Старэйшы, Раман, вярнуўся дамоў з вайскавой часці 1235 Пінскага пагранатрада (мяжа з Украінай), дзе пасля паўгода службы, заслужыўшы давер і павагу кіраўніцтва, у званні спачатку малодшага, а потым старшага сяржанта ўжо абучаў радавых прамудрасцям нясення варты на мяжы.
Пад яго кіраўніцтва спачатку трапіў і Дзмітрый, які потым быў перанакіраваны ахоўваць мяжу з Літвой, Латвіяй у пагранічную камендатуру Опсы Браслаўскага раёна. Асноўным абавязкам радавога радыётэлефаніста станцыі Alkatel стала падтрыманне па 12 гадзін у суткі сувязі паміж пагранічнымі пастамі і падраздзяленнямі.
На адрас бацькоў двух братоў-пагранічнікаў, кіраўніцтва ваенкамата прыйшлі лісты падзякі. У іх камандаванне вайсковых часцей выказвае ўдзячнасць за выхаванне сапраўдных абаронцаў Айчыны,якія з першых дзён службы праявілі выключную патрабавальнасць да сябе ў вывучэнні воінскай спецыяльнасці, адказна ставіліся да выканання пастаўленых задач, дэманстравалі выдатныя вынікі па баявой падрыхтоўцы,поспехі ў службе і актыўны ўдзел ў грамадскім жыцці.
Такія хлопцы, як браты Трашчанкі, сваёй бездакорнай воінскай службай і прыкладам уносяць дастойны ўклад ва ўмацаванне нацыянальнай бяспекі ўсёй краіны, праяўляючы пільнасць, вытрымку і высокі прафесіяналізм.
Са святам віншуем усіх тых, хто служыў і служыць цяпер на мяжы, ствараючы неабходныя ўмовы дзеля бяспекі нашай краіны. Жадаем моцнага здароўя, мужнасці і спакою на мяжы!