Спецпроект

ЛЮДИ И СУДЬБЫ

ЛУЧШИЙ ВАЛЬЩИК ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ ЖИВЕТ В РОССОНАХ

18 июня 2012 | 56087 | Елена Кириллова | 63010 | 213 | 0 | 0 | 9 | 132 | 246




































Зборная каманда Расонскага лясгаса заваявала трэцяе месца і кубак на абласным конкурсе вальшчыкаў лесу «Лесаруб – 2012», што прайшоў у пасёлку Балбасава Аршанскага раёна. Прадстаўнікі ўсіх лясгасаў Віцебшчыны, зборных Беларусі розных узроставых катэгорый сабраліся на штогадовыя адкрытыя спаборніцтвы. На старт выйшла 21 каманда. Сярод іх і нашы прызёры –  майстар лесу Уладзімір Гарэлаў з Забор’я, вальшчыкі лесу Васіль Раманаў і Сяргей Місюк з Краснаполля і Клясціц.


У праграме шматбор’я былі валка дрэў строга па вызначаным маршруце, раскрыжоўка, пілаванне бярвення, абразанне сукоў, мантаж ланцугу для бензапіл. Спаборніцтвы прайшлі ў атмасферы здаровай канкурэнцыі па міжнародных правілах. Судзілі рэферы міжнароднай катэгорыі з Мінска.

 Паколькі прафесія вальшчыка з’яўляецца дастаткова небяспечнай, то вялікая ўвага на ўсіх этапах надавалася выкананню правілаў тэхнікі бяспекі. – У асабістым заліку да прызавога трэцяга месца мне не хапіла 2 ачкі, – кажа адзін з удзельнікаў каманды Уладзімір Гарэлаў.

 –  Але, тым не менш, мне давялося спаборнічаць з дзеючым чэмпіёнам Беларусі, якому і дасталося першае месца. Я ж стаў чацвёртым, набраўшы 1558 ачкоў (чэмпіён свету набіраў 1630). У гэтым годзе выступаць было крыху складаней, чым звычайна: па-першае, мы змагаліся па сусветных стандартах і ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў стаў у разы вышэй, па-другое, падвяло надвор’е, ўвесь час  ішоў дождж.

Дарэчы, Уладзімір Гарэлаў удзельнічае ў спаборніцтвах такога кшталту  больш за дзесяць гадоў і для яго яны сталі спортам і захапленнем адначасова. Кожныя, натуральна, запамінаюцца і цешаць па-свойму: калі грашовымі  ўзнагародамі і прызамі, а калі прыемнымі ўспамінамі. Грамат пераможцы ў індывідуальным заліку ва Уладзіміра шмат. Ёсць і  сур’ёзныя ўзнагароды: у 2007 годзе ён стаў другім у рэспубліцы па валцы лесу. Каго не вельмі радуе падобнае становішча спраў, так гэта жонку майстра,  якая па-сапраўднаму раўнуе яго да пілы.

– Не тое, каб яна не ўхваляла майго захаплення, –  тлумачыць Уладзімір. –  Справа ў тым, што спаборніцтвы, як правіла, прыпадаюць на гарачую пару сельскагаспадарчых работ каля дому. Мы ж у вёсцы жывём, а значыць, і агарод, і гаспадарка маюцца. А перад спаборніцтвамі трэба падрыхтавацца: патрэніравацца, сабраць інструменты, сабрацца з думкамі, вось я і знікаю на час.

Дарэчы, для выступленняў Уладзімір выкарыстоўвае спецыяльную пілу «Штыль». Яна адрозніваецца ад звычайных хуткасцю, асаблівай укамплектаванасцю. Інструмент майстар беражэ як зрэнка вока, і ў чужыя рукі ніколі не перадае. На пытанне «Ці ёсць у майстра любімы этап спабор-ніцтваў» ён паціскае плячыма:

–  Цяжка сказаць. Кожны від значны і па-свойму цікавы. Але тое, што самы непрадказальны і складаны –  валка, –  гэта дакладна. У гэтым годзе ў конкурсную праграму ўвялі новы этап  –  эстафету. Новаўвядзенне ўспрынялі на «ўра», як удзельнікі, так і гледачы спаборніцтваў, паколькі гэта перш за ўсё прыгожае відовішча.

– Ці хвалюецеся перад выхадам на этап? –  пытаюся Уладзі-міра. – Вядома, хваляванне прысутнічае. Але ўсё-такі звычка працаваць на публіцы і велізарная колькасць выступленняў, якія засталіся ззаду, выпрацавалі пэўны імунітэт да страху. Я навучыўся спраўляцца з хваляваннем і  магу з упэўненасцю сказаць, што ўсяму можна навучыцца, галоўнае –  жаданне.

 Бо ў нас у краіне зусім нядаўна сталі практыкаваць камандныя зборы, але нават гэта не замінае мне дома, на працы, у вольны час практыкавацца  з пілой. Любое майстэрства павінна адточвацца.

І хай не ўсім лесарубам на гэты раз пашанцавала, майстэрства яны не стомяцца ўдасканальваць. Пасля заканчэння конкурсу ўдзельнікі вярнуліся на свае лясныя дзялянкі, каб у наступным годзе выступіць без сучка і задзірынкі.

Па выніках спаборніцтваў першае месца заваявалі глубачане, за якімі размясціліся прадстаўнікі Бягомльскага і Расонскага лясгасаў. Усе пераможцы атрымалі грашовыя прызы і каштоўныя падарункі. Не былі забыты і юніёры.

І яшчэ адзін момант: гэтым летам нашым лесарубам адпачываць няма калі. 21 ліпеня  яны будуць адстойваць гонар вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Ёсць надзея, што апынуцца яны і на юбілейным, 30-м сусветным першынстве, якое пройдзе ў алімпійскім спарткомплексе «Раўбічы». 

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ