23 лютага ў Дзень абаронцаў Айчыны ва ўрачыстай абстаноўцы прынялі
прысягу радавога і начальніцкага складу органаў і падраздзяленняў па
надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь пяць маладых
выратавальнікаў. Кіраўніцтва раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у асобе начальніка А. Д.Гарохава зрабіла ўсё магчымае, каб гэты дзень назаўсёды застаўся ў памяці пачынаючых супрацоўнікаў. Перад Дзяржаўным флагам нашай краіны, асабістым складам РАНС і ветэранамі службы Сяргей Сокалаў, Валянцін Ульянёнак, Валерый Мацулевіч, Дзяніс Караткоў і Аляксандр Гаўрыловіч па чарзе гаварылі прысягу, у якой кляліся свята захоўваць Канстытуцыю і заканадаўства Рэспублікі Беларусь, выконваць статуты і загады начальнікаў, высока несці гонар і годнасць работнікаў падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ахоўваць жыццё і здароўе людзей, тэрыторыю краіны ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. З гэтай значнай падзеяй хлопцаў павіншавалі ветэраны РАНС А. Мірановіч і А. Герасіменка, якія пажадалі ім поспехаў у нялёгкай і адказнай службе, а таксама ўсяго самага найлепшага. Маргарыта АЛЯКСЕЕВА.