Урач рэаніматолаг-анестэзіёлаг Уладзімір Тухто і тэрапеўт Ганна Яткевіч, хаця і закончылі аднолькавы факультэт “лячэбная справа” Віцебскага медыцынскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аднак спецыялізацыі выбралі розныя.
Малады чалавек вызначыўся яшчэ з друга курса і абраў тое, што яму сапраўды цікава – наркоз, рэанімаванне людзей. Чаму? Напэўна, як гаворыць сам Уладзімір Віктаравіч, справа ў тэмпераменце і складзе розуму. Жвавы, энергічны хлопец рашэннні прымае імгненна, без прамаруджвання. Так, як і патрабуе прафесія рэаніматолага-анестэзіёлага. Бо ад яго хуткай рэакцыі залежаць жыцці людзей. А чакаць эфекту ад паступовага лячэння, спрабаваць адзін прэпарат, потым другі, пакуль не наступіць стойкі тэрапеўтычны эфект – гэта якраз у характары Ганны Аляксандраўны. Стомленая пасля рабочага дня, але ж з выдатным настроем, яна ідзе дадому, калі вынік лячэння не пакідае сябе чакаць. Калі лячэнне зацягваецца – нялішнім лічыць параіцца з больш вопытнымі калегамі, вызначае іншую схему, назначае дадатковыя даследаванні і г.д. – другімі словамі, яшчэ не было выпадкаў, каб странні маладога ўрача не пайшлі на карысць.
Пра Расоншчыну, калектыў Расонскай ЦРБ маладыя спецыялісты адгукаюцца станоўча. Таму, магчыма, пасля двухгадовай адпрацоўкі па размеркаванні, Уладзімір і Ганна вырашаць застацца ў нас назаўсёды…