Спецпроект

ЛЮДИ И СУДЬБЫ

ПРАФЕСІЙНАЕ СВЯТА АДЗНАЧАЮЦЬ МЕЛІЯРАТАРЫ

2 июня 2010 | 47844 | Виталий Шиёнок | 60785 | 214 | 0 | 0 | 20 | 63 | 167
Шостага чэрвеня  сваё прафесійнае свята – Дзень меліяратара адзначаць працаўнікі Расонскага унітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм, а ўжо сёння пройдзе ўрачысты сход, на які запрошаны ўвесь немалы калектыў і ветэраны. Ім раскажуць пра справы і дасягненні, а перадавікам вытворчасці па традыцыі ўручаць падарункі і грашовыя прэміі.
Пакуль жа ў Расонскім ПМС пануе звычайная рабочая атмасфера. Вытворчыя падраздзяленні працуюць на планавых аб’ектах. Напрыклад, усяго імі сёлета будзе пабудавана 7 катэджаў. Акрамя жылля, меліярацыйныя брыгады і тэхніка задзейнічаны на будаўніцтве станцыі абезжалезавання вады і рэзервуараў чыстай вады, дзе ў красавіку-маі было выканана работ на 300 мільёнаў рублёў. Таксама неўзабаве неабходна пабудаваць санітарна-бытавы корпус на ачышачальных, дзе павінна быць выканана аб’ёмаў яшчэ на 280 мільёнаў рублёў.
Не забываюцца меліяратары і на профільныя віды дзейнасці. Так, у рамках абласной праграмы “Чыстае поле” Расонскаму ПМС выдзелена 250 мільёнаў рублёў, на якія трэба выдаліць хмызняк на палях, зрабіць раскарчоўку, выдаліць вымачкі. Адным словам, прывесці палі ў раёне ў ідэальны стан.
На 100 гектарах плошчаў праводзіцца аграмеліярацыя, ідзе рэканструкцыя земляў у сельгаскааператыве “Клясціцы”. Адставанне ад запланаванага задання, якое ўзнікла ў першым квартале і было звязана з незвычайна марознай зімой, паступова наганяецца. Дырэктар ПМС Мікалай Міхайлавіч Канарскі ўпэўнены, што па паўгоддзі ўсе паказчыкі будуць выкананы і Расонскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм, як і раней, замацуецца на верхніх радках у выніковых зводках КУП “Віцебскмеліявадгас”.
Што да прафесійнага свята, то з яго нагоды будуць ушаноўваць бульдазерыста Валерыя Жалязнова, кіраўнікоў будаўнічага падраздзялення Пятра Адамовіча і Сяргея Бардадынава, маладога машыніста экскаватара Валерыя Рыбакова (на здымку), які працуе цяпер на ачыстцы рэчышча ручая Кісель у райцэнтры. Ёсць і яшчэ адна прыемная навіна: за добрасумленную работу на меліярацыйным будаўніцтве, кваліфікаванае выкананне абавязкаў і ў сувязі з Днём меліяратара Ганаровай граматай КУП “Віцебскмеліявадгас” узнагароджаны вадзіцель аўтамабіля Анатоль Васільеў.
Увогуле працавітых, старанных і ўмелых людзей, што падтрымліваюць і павышаюць аўтарытэт калектыву, плённай працай памнажаюць агульныя і ўласныя здабыткі, тут нямала, і кожнага ўшануюць па заслугах.
Пакуль жа прадастаўляем слова дырэктару прадпрыемства Мікалаю Канарскаму, які шчыра віншуе ўсіх сённяшніх работнікаў, а таксама былых, хто ўжо на адпачынку, з прафесійным святам: “Вялікі дзякуй усім за добрую працу. Моцнага здароўя, шчасця і поспехаў вам!”
              

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ