Спецпроект

ЛЮДИ И СУДЬБЫ

ТАЦЦЯНА ПА САПРАЎДНАМУ ЦЭНІЦЬ ТРЫ РЭЧЫ: СВАЮ СЯМ'Ю, ПРАЦУ І ЛЮБІМУЮ БЕЛАРУСЬ

11 мая 2011 | 55934 | Татьяна Лопатина | 64017 | 214 | 0 | 0 | 15 | 77 | 200
Першы раз я ўбачыла псіхіатра-нарколага Таццяну Гаганаву падчас нашага сумеснага рэйду па будаўнічых аб’ектах раёна. Нягледзячы на малады ўзрост, дзяўчына вяла сябе ўпэўнена, і было бачна, што яна не толькі ведае прафесійную лексіку, але і паспяхова выкарыстоўвае набытыя веды на практыцы. Пры асабістай размове мне стала вядома, што Таццяна ўжо мае працоўны вопыт, сям’ю, што родам яна з Гомельшчыны. Але пра ўсё па парадку.

Высветлілася, што ў школе будучы доктар вучылася выдатна – скончыла адзінаццацігодку з сярэбраным медалём. У пачатку школьнага жыцця марыла быць настаўнікам матэматыкі, як яе мама. Але тая ж мама ўпэўніла яе, што трэба прыглядзецца да прыродазнаўчых навук. “Песцікі, тычынкі, кветачкі – гэта мне цікава з дзяцінства, таму калі выбірала прафесію, то вагалася паміж медыцынай і біялогіяй.

 А паколькі маці калісьці сама марыла стаць доктарам, то я вырашыла, што так лёсам наканавана, і паспрабавала стаць студэнткай медуніверсітэта,” – кажа Таццяна.
У Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, па словах дзяўчыны, яна трапіла без асабых праблем:  “сярэбраная” медалістка вытрымала першы ўступны іспыт па біялогіі на вышэйшы бал і аўтаматычна стала студэнткай ВНУ.

Вучыцца ёй падабалася. У роўнай ступені з тэрапіяй Таццяну захапіла псіхіятрыя. Паколькі дзяўчына вучылася па накіраванні ад Гомельскай вобласці, а там больш патрэбны былі тэрапеўты, то яна спецыялізавалася ў гэтым напрамку.

Пасля інтэрнатуры ведала, што будзе працаваць на Гомельшчыне, хаця на той момант у яе быў любы чалавек, які чакаў каханку ў Расонах. Склалася так, што законны шлюб маладыя Андрэй і Таццяна Гаганавы ўзялі на радзіме жонкі, а вось жыццё сваё будаваць вырашылі на Расоншчыне.

Шлях да аб’яднання іх сям’і Гаганавы прайшлі нібы іспыт на надзейнасць саюза. Справа ў тым, што Таццяна спачатку адпрацавала па накіраванні на Гомельшчыне, нарадзіла там сына Антона і толькі потым прыехала да мужа на яго малую радзіму.  “Я лічу, што калі сям’я добрая, ёсць сябры, праца па спецыяльнасці і жыллё, то можна жыць у любым месцы і будзеш задаволены.

Ды і прызнаюся, мне на самой справе спадабаліся Расоны – дагледжаны прыгожы пасёлак. Я не вельмі люблю буйныя гарады: там столькі мітусні, дадатковых клопатаў, якіх няма ў жыхароў  малых населеных пунктаў. Так што не шкадую, што жыву і працую тут,” – разважае Таццяна.


Калі малады доктар прыйшла ўладкоўвацца на працу ў мясцовую бальніцу, то ёй прапанавалі месца псіхіятра-нарколага. Таццяна ад душы парадавалася – вось дзе можна будзе ўдасканаліць і замацаваць свае веды ў адным з любімых напрамкаў медыцыны! Спачатку яна была ўпэўнена, што псіхіятрыяй ёй прыйдзецца займацца больш, чым наркалогіяй.

Але жыццё падкідвае свае варыянты развіцця падзей – зараз асноўным у яе дзейнасці з’яўляецца праца з алкагольна-залежнымі людзьмі, якім патрэбна прафесійная дапамога ўрача. У шчыльным кантакце з міліцыяй, пракуратурай і судом малады доктар працуе над вырашэннем такой злабадзённай праблемы для нашага раёна, як алкагалізм. І ў яе гэта нядрэнна атрымліваецца.

 Калі добрым словам падтрымае, калі тыраду пра несправядлівасці жыцця выслухае, калі медыкаменты выпіша, а каго і ў лячэбна-працоўную ўстанову накіруе.
“Ведаеце, не самая лёгкая прафесія для жанчыны: амаль кожны дзень прыходзіцца сутыкацца з псіхалагічнымі людскімі балячкамі, карані якіх ляжаць дзесьці глыбока ў дзяцінстве.

Прычын алкагалізму  шмат – людзі не адчуваюць сябе патрэбнымі ў жыцці, апускаюць рукі, не хочуць змагацца за годнае існаванне, а за сабою цягнуць у прорву сваіх блізкіх. Імкнуся разабрацца з іх праблемамі, даказаць ім, што  згубныя звычкі могуць канчаткова перакрэсліць  шанцы на нармальнае жыццё. Прыемна, калі атрымліваецца,” – дзеліцца ўражаннямі ад работы новы псіхіятр-нарколаг.

І хаця Таццяна толькі  пачынае сваю працу ў гэтай галіне медыцыны, але па ўсім бачна, што пры такім вялікім жаданні  ў яе ўсё атрымаецца. Зараз малады спецыяліст удасканальвае веды не толькі на практыцы, але і на спецыяльных курсах.

Пра адміністрацыйныя пасады ніколі не марыла, бо лічыць, што ўрач у першую чаргу павінен быць высокакласным спецыялістам, а потым думаць пра кар’еру. Хаця, як паказала жыццё, і кіраваць у маладой жанчыны атрымліваецца – першым яе працоўным месцам была вясковая амбулаторыя на Гомельшчыне, якую Таццяна ўзначаліла адразу пасля атрымання дыплома ўрача.

 “Такі вопыт таксама патрэбны. Калі ў тваім падначаленні калектыў у пятнаццаць чалавек з вопытам работы, сваімі характарамі, праблемамі, а табе толькі 22 гады, то вучыцца кіраваць прыходзіцца хутка. Але галоўнае, што я для сябе вырашыла, гэта трэба паважаць людзей і давяраць ім. А любое пытанне можна вырашыць, калі ёсць жаданне,” – упэўнена Таццяна.


 
Мудрасць, якую Таццяна набыла, папрацаваўшы кіраўніком, яна прымяняе і ў сямейным жыцці: паважай маці мужа, з любым не сварыся. Нагля-дзеўшыся на нядбайных бацькоў, што лечацца ў яе,  маладая жанчына з падвоенай сілай імкнецца быць найлепшай маці для свайго двухгадовага Антона.

Дзякуючы мабільнай сувязі, штодзень Таццяна ў курсе жыцця бацькоў і роднай сястры. Нажаль, з пераменай месца жыхарства пабачыць сваіх рагачоўскіх родных атрымліваецца толькі некалькі раз на год, але гэтыя сустрэчы такія чаканыя…

Калі я запытала ў Таццяны, што для яе самае галоўнае ў жыцці, што ёй блізка, да чаго цягнецца душа, то атрымала такі адказ: «Сям’я для мяне – самае галоўнае. У хуткім часе будзе ў нас першае сямейнае жыллё: мы адрамантуем кватэру, якую атрымалі ад райгаза (там  працуе муж). Канешне,  мару яшчэ пра сына ці дачушку.

Хочацца ўдасканаліць свае захапленні: люблю вырошчваць хатнія кветкі, таматы і перцы ў цяпліцы. Нядрэнна, каб быў час пачытаць новыя творы любімага аўтара – Паула Каэлья, над якімі можна паразважаць.

А яшчэ я мару павандраваць па розных краінах, пабачыць іншыя культуры, экзатычную прыроду. Хаця, гледзячы на небяспечную палітычную абстаноўку і прыродныя катаклізмы ў знакамітых турыстычных краінах, задумваешся пра бяспеку. Таму пачынаеш па-сапраўднаму цаніць беларускія мястэчкі, нашых людзей. І нікуды не хочацца ехаць, бо адчуваеш, што тваё месца тут, на радзіме,” – сказала ў заканчэнні Таццяна.
        

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ