Спецпроект

ЛЮДИ И СУДЬБЫ

У ХАРЫТОНАВЕ ЗАЦВІЛІ САДЫ,ПРЫЕХАЛІ ДАЧНІКІ - І ВЁСКА АЖЫЛА...

17 мая 2011 | 67293 | Елена Кириллова | 104904 | 228 | 4 | 0 | 15 | 130 | 279
Звычайна ў маленькіх вёсачках святло загараецца толькі ўвечары, і тое ў некалькіх акенцах. А ў дзень на вуліцы нікога не сустрэнеш – цішыня. Вось і, пад’язджаючы да Харытонава, я не спадзявалася адразу сустрэць людзей. Аднак памылілася: мясцовых жыхароў заўважыла здалёк. Мужчыны і жанчыны сядзелі на лаўцы каля аднаго з дамоў, мабыць, чакалі аўтакраму, пра штосьці размаўлялі.

А вёска!.. Вёска патанае ў квітнеючых садах: уся ў бела-ружовым колеры і неверагодна смачным водары. Гудзяць у кветках пчолы і чмялі. Так хораша!..

– І Вам дзень добры,– павіталі мяне мясцовыя – сярод якіх тутэйшых  і дачнікаў палова на палову, і дадалі –  Нас мала, але ж мы не сумуем.
Яно і зразумела: вясной сумаваць некалі. Сяргей Філіпаў жыве ад пасяўной да ўборачнай, праўда, не заўсёды.

–  Рыбалкай  займаюся, нарыхтоўкай ягад і грыбоў, – кажа ён. –  І хаця  да гэтага працаваў у Расонах, вёску вельмі люблю.

– Тут і сапраўды добра. Але зіму перажылі цяжка. Снегу было шмат, а чысцілі яго рэдка. Не дай Божа такой наступнай зімы! Ногі мае  тады і да аўталаўкі не дайдуць, – кажа Ганна Сцяпанаўна Жукава.  – Здароўе слабее. 76 гадоў – не жарты.Гэта я раней, як у калгасе працавала ці апошнія трынаццаць гадоў да пенсіі тут у краме,  хуткай была. А цяпер так  не пабягу.

Добра,  што  дзеці  і ўнукі прыедуць, дапамогуць. Мужчынскага пляча няма – муж памёр. Узімку сяджу адна– нідзе ні душы, цішыня. Чакаю, калі нашы пецярбуржцы прыедуць, каб разам сабрацца. Дачакалася. Сядзім, абмяркоўваем, у каго што набалела. І Вы з намі на  лаўку  сядайце.

– А што, ёсць праблемы?
–  Іх у вёсцы заўсёды хапае. Агарод садзілі ўручную – пад рыдлёўку. Каня ў Гарбачэве не дапрасіцца. З сакавіка там чарга, напэўна. А нам конь патрэбны быў на Раданіцу, калі дзеці прыязджалі, каб падмагчы. І  ўсяго на гадзіны тры. А ў іншыя дні я ж за плугам не пайду.

Анатоль Піліпавіч Магдэр – віцябчанін. Але жыве ў Харытонаве амаль  пастаянна.
 – Гэта ж мая радзіма, бацькоўскі дом стаіць на ўскрайку вёсцы.Тут у мяне пчалярня ў 20 вулляў,– кажа мужчына. – Таму ў часе я заўсёды абмежаваны і з вамі  заседжавацца  не магу. Стараюся не пакідаць дом, бо  быў выпадак, калі злодзеі забралі мёд і пару вулляў загубілі. Тут мёд  вельмі добры атрымоўваецца – чысты і з  душой.
– Адкуль такая любоў да пчалярства?
– Гэта  ў мяне спакон вякоў: і прадзед, і дзед, і бацька  былі пчалярамі. У класе пятым я раі збіраў. Бацькі працавалі, а мне даручалі сачыць за гаспадаркай, у тым ліку і за пчоламі.
Апошнія два гады, як памерла жонка, я Ў Харытонаве пастаянна. Горад прыгнятае, ды і крыху стэнакардыя турбуе. Там я горш сябе адчуваю, а тут добра: такая прырода, паветра. Адзінае пытанне, якое хвалюе мяне, ды і ўсіх астатніх, гэта дарога. У Межаве яна выдатная, асфальтаваная.

А на Гарбачэва асфальт пабіты, і ўсе машыны ходзяць тут. Я жыву ля самай дарогі. І гэты пыл даканаў: ляціць на пчальнік, дыхаць няма чым, ды і ўначы немагчыма спаць. Хацеў даведацца,  ці можна або ў нас участак у вёсцы асфальтаваць, або на Гарбачэва зрабіць?

– А я вось са сваёй кошкай Кацяй прыехала, – уключылася ў размову Галіна Аляксандраўна Асташова. – Я прыязджаю сюды з 1969 года, калі дом  набылі. Бацька мой быў беларусам. У Харытонава разам з маці яны завіталі ў госці і вырашылі застацца. Толькі напісалі  ліст: «Высылай  грошы. Мы купілі дом». Я крыху сумую аб мінулым: багата народу, было весела, працавалі клуб, магазін, школа. Усё было. Хаця і цяпер атрымліваю асалоду.

Наш Піцер –  царства пахмурнае, калі дзень і ноч змяняюць адзін адно так незаўважна, што іх межы ледзь адметныя. У гэты час мяне саграваюць успаміны пра  вёску і чаканне новай паездкі. 600 кіламетраў на аўтобусе да Расон, 15  дасюль – і вось яно, акружанае зялёным колам лесу, павуціннем дарог і сцежак наша Харытонава. Тут заўсёды столькі грыбоў, ягад.

Тут бездакорна спяваюць птушкі, а ад паху разнатраўя ледзь-ледзь кружыцца галава. Так  хочацца, каб сюды больш людзей прыязджала. Жыць ёсць дзе. Вунь хата пустая: і з ложкам, канапай і сталом. А то  дамы палюць... Навошта?

 – Чаромха. Кружыць галаву духмяным водарам, буяніць беласнежнай прыгажосцю. Здаецца, не можа быць відовішча больш зачаравальнага. А яшчэ сады.., – кажа Фаіна Іванаўна Паўлава.

–Тут мая радзіма, бацькоўскі дом. Я з’ехала з Харытонава, калі мне было 20 гадоў. Ехала да цёткі.Столькі гадоў пражыла ў Санкт-Пецярбургу, але заўсёды сумую па Беларусі. Нават па харчаванні. У Пецярбургу ў краме  заўсёды шукаю тварог, каб быў беларускі. Малако ў вас выдатнае. Я  выліваю з пакета ў слоік, кладу лыжку смятаны туды, а раніцай смятана гатовая.

А яшчэ прыязджаю, каб на зямлі штосьці зрабіць.Быў час, калі тут 7 гадоў жыла, даглядала хворую маму. Тады і коз, і курэй трымала. Цяпер займаюся больш агародам.  Пасаджу градку морквы, буракоў, цыбулі. На ўсю зіму запасаў  хапае.

...У Пецярбургу я працавала спачатку на  камбінаце «Чырвоная нітка». Там вельмі цяжка: у цаху 35 градусаў спёкі, а калі менш  – бавоўна  не будзе прасціся. Я настолькі схуднела. Прыехала, памятаю,  у адпачынак, а ў мамы ўсе пытаюцца: «Пятроўна, а чаго твая Фаіна такая худая, нібы хворая?»

З гэтай фабрыкі мяне папрасіў сысці муж. Уладкавалася на кандытарскую фабрыку, дзе адпрацавала 35 гадоў. І ўявіце сабе: цукеркі я не ела. Проста не аматар. Хаця два гатункі мне ўсё ж падабаліся: рабіліся яны адзін раз у месяц і для ўрада... Так жыццё ляціць. Толькі старасці я не адчуваю. Вядома, мучыць трохі ціск, але  ўсё памятаю, у думках не блытаюся.

Горад мяне не стамляе, але  так хочацца сюды. Я ўяўляю свой любімы май, як заквітнеюць слівы, яблыні, грушы. Як я прыеду, парэжу тонкімі пласцінамі 3 кілаграмы яблыкаў, пакіну на ноч. Раніцай павару хвілін 20. І атрымаецца джэм у празрыстым сіропе. І для пірагоў, і з гарбатай. Так і буду  там, у Пецярбургу, успамінаць сваё  вясковае лета.
                     

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ