Спецпроект

ЛЮДИ И СУДЬБЫ

ДЗЯЦІНСТВА, АБАРВАНАЕ ВАЙНОЙ, АПАЛЕНАЕ БОЛЕМ УСПАМІНАЎ...

14 июня 2011 | 57525 | Татьяна Лопатина | 259296 | 191 | 0 | 0 | 119 | 98 | 363
Васіль Сцяпанавіч  не вельмі любіць успамінаць пра вайну. Ён адсоўвае ў сваёй памяці вобразы тых далёкіх дзён як мага далей, бо няма ў яго больш сумных перажыванняў, чым перыяд ваеннага ліхалецця...

У кожнага пакалення свае выпрабаванні, свой вопыт пераадолення жыццёвых праблем. Мы, не задумваючыся, абазначаем час, у якім жывём, такімі словамі, як складаны, напружаны і цяжкі. Але ўсё пазнаецца ў параўнанні.

Вось ужо 66 год, як наша зямля не ведае ваенных дзеянняў, а мы жывём планамі на добрую будучыню, у якой няма месца небу, разарванаму выбухамі. А побач жывуць сведкі той жудаснай вайны, якія не скардзяцца на час, умеюць не толькі прымаць жыццё такім, якім яно з’яўляецца, а яшчэ  іімкнуцца прымячаць у ім усё толькі самае лепшае.

Напрыклад, Васіль Сцяпанавіч Пілюшэнка з вёскі Кульнева, які сустрэў Вялікую Айчынную 10-гадовым хлопчыкам. Ён  не вельмі любіць успамінаць пра вайну – адсоўвае ў сваёй памяці вобразы тых далёкіх дзён як мага далей, бо няма ў яго больш сумных перажыванняў, чым перыяд ваеннага ліхалецця.

5 жніўня гэты сталы чалавек адзначыць круглую дату – яму споўніцца 80 гадоў. Ён нарадзіўся, вырас і пражыў доўгія гады ў родным Кульневе. З асалодай успамінае часы бесклапотнага дзяцінства, калі з жаданнем хадзіў у школу, дапамагаў бацькам па гаспадарцы, а ў моманты адпачынку клаўся ў спелае жыта і глядзеў у глыбіню блакітных нябёсаў, марыў не толькі пра смачны лядзяш, але і пра тое, як вырасце і стане моцным, дарослым,  самастойным.

 Але ў няпоўных 10 год гэтыя хвіліны асалоды сталі сапраўднай раскошай – пачалася вайна, і неба ўсё часцей адлюстроўвала глыбіню чалавечых пакутаў, гора і смерці: яно было шэрым, страціла яркі колер блакіту і перастала прыносіць радасць. І пра якую радасць можна казаць, калі ў адзін з летніх дзён 1941года па Кульневу, адбіваючы фірменнымі ботамі марш перамогі, прайшлі доўгім ланцугом нямецкія войскі?!

Не, тады немцы яшчэ не паказалі свайго звярынага аблічча – ішлі, нібы чорная пясчаная хмара, па беларускай вёсачцы і толькі напужалі сваёй незлічонай колькасцю яе нешматлікіх жыхароў.

Спачатку Васіль схаваўся ў склепе, а потым не вытрымаў і разам з астатнімі малодшымі братамі і сёстрамі выйшаў на вуліцу, каб пабачыць захопнікаў, з-за якіх так перамянілася яго дзіцячае жыццё. (Бацька Сцяпан Якаўлевіч пайшоў  у партызаны, а маці засталася адна з 5 дзецьмі, ціхенька хавала ад іх горкія слёзы, лічыла кожную скібачку хлеба, кожнае яйка, каб усім яе малым хапіла ежы).

У першы ж візіт немцы забралі з сабою толькі кароў, якіх прымусілі весці мясцовых пастухоў. Потым нямецкую калону бамбілі савецкія самалёты, і праз некаторы час уцалелыя пастухі прывялі кароў назад.


Вядома, што каля Кульнева дзейнічаў партызанскі атрад. Мясцовае насельніцтва нічога не шкадавала для сваіх абаронцаў – аралі глебу, расцілі жыта, аддавалі апошняе цёплае аддзенне. Менавіта ў хаце Пілюшэнкаў  выпякалі хлеб для партызанаў. За сувязь з апошнімі і актыўную ім дапамогу родную вёску Васіля Сцяпанавіча спалілі немцы. У выніку ў Кульневе засталося толькі 2 дамы.

Пасля чаго вяскоўцы сталі хавацца ад фашыстаў  ў лясах. Цяжка было, голадна, на вуліцы стаяла зіма, а яны па некалькі дзён усе як адзін ляжалі на холоднай зямлі, без ежы і вады – толькі б іх не знайшлі нямецкія аўчаркі ці паліцаі!

Аднойчы немцы пракрычалі ў гучнагаварыцелі: “Мірныя жыхары, выходзьце! Вам нічога не пагражае!” І, замучаныя холадам, голадам, вечным страхам быць схопленымі, выйшлі кульнёўцы са сваіх зямлянак насустрач нямецкім абяцанкам. Але доўга пажыць спакойна ў іх не атрымалася.

У той час партызаны правялі каля Палавіннікаў паспяховую аперацыю: заклалі міну на дародзе, па якой ішло нямецкае воска, і ў выніку галоўныя камандзіры фашысцкага фарміравання былі знішчаны. Такога не даруюць! Таму усіх жыхароў навакольных вёсак чакала новае выпрабаванне: іх пагналі ў лагер для палонных у Полацк.

Калі прыйшлі на месца, то мужчын адразу аддзялілі і атруцілі газам. Жанчын з дзецьмі закрылі ў казармы. Лагер размяшчаўся ў раёне Грамоў і быў перапоўнены чалавечымі істотамі.

Ледзь жывыя, яны як вадкасць перамяшчаліся па памяшканні больш падобным на хлеў, з тым адрозненнем, што хлеў гэты быў застаўлены шматлікімі нарамі. Кармілі нейкай заціркай з маленькімі кавалачкамі каніны, хлеб давалі невялікімі скібачкамі. Жанчыны, худыя, хворыя, знямоглыя, яшчэ павінны былі працаваць на фрыцаў – рылі траншэі.

 Самыя вялікія здзекванні палонныя цярпелі ад паліцаяў, якія ўсялякім чынам імкнуліся маральна зламіць і прынізіць чалавечы гонар палонных…

Доўга адбылі Пілюшэнкі разам з землякамі ў фашысцкім лагеры, але рускія наступалі,  немцы  беглі, а ўсё ж не хацелі кідаць сваіх ахвяр і везлі на цягніках за сабою. На працягу тыдня ехалі амаль што без ежы ў зачыненых вагонах.

А потым выпусцілі ў нейкай вёсцы, а самі ўцякалі ад Чырвонай Арміі. Мясцовыя жыхары разабралі палонных па хатах. Жылі па некалькі сем’яў разам, ежы не было, таму вырашылі ісці дадому – памяталі, што ад партызанаў засталіся прыпасы зерня…
На двары стаяў 1944 год.

Беларусь патроху атрасалася ад фашысцкага іга, але родная вёска сваіх сустрэла жудаснай карцінай: ніводнай хаты, а па берагах прыгажуні-Нішчы акрываўленыя целы забітых савецкіх салдатаў. Колькі іх там было, падлічыць немагчыма – зямля была мокрай ад салдацкай крыві. Загінутых пахавалі. Пачыналася новае жыццё. Нябёсы над Кульневам патроху святлелі, і ўсё часцей па блакітным небе плылі, нібы белыя птушкі надзеі, аблокі...

Хвіліны ж, калі абвясцілі пачатак вайны, Васіль Сцяпанавіч запомніў назаўсёды – яны падзялілі яго жыццё на дзве паловы: да і пасля дзяцінства. Апошняе для Васіля засталося ў мірным часе: яму ў 10 год наканавана было стаць назаўсёды дарослым. І праз 70 год, успамінаючы вайну, ён жадае новаму пакаленню часцей падымаць вочы да нябёс і шчыра ўсміхаецца іх мірнаму блакіту…

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ