Выплата аднаразавай дапамогі бюджэтнікам і непрацуючым пенсіянерам у памеры 500 тысяч рублёў паказала шэраг негатыўных фактаў. Так, па-за межамі дапамогі амаль не засталіся тыя пажылыя людзі, у пенсіённых справах якіх і, значыць, у адзінай электронай базе даных па рэспубліцы не было дакументаў і адзнак, пацвярджаючых статус непрацуючага пенсіянера. Падобныя звароты ад сталых жыхароў раёна паступалі і ў сацыяльную службу, і ў раённую газету. Кожны з іх быў разгледжаны, і ў адпаведнасці з законам аднаразавая выплата зроблена.
Аднак хто нясе адказнасць за адсутнасць дакументаў у пенсіённай справе? Гэтую сітуацыю пракаменціравала начальнік пенсіённага аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Кацярына Лабанава.
– З 17 красавіка 1992 года пачаў дзейнічаць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні». У ім асабістым артыкулам 93 акрэсліны абавязак паведамляць у раённыя ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пра змяненне ўмоў, якія маюць уплыў на выплату пенсій, дапапог і кампенсацый. На кім ляжыць гэты абавязак? Чытаем закон: «При приёме на работу пенсионера работодатель обязан известить об этом в пятидневный срок орган, выплачивающий пенсию». Тут усё зразумела: наймальнік нясе адказнасць за прадастаўленне інфармацыі наконт прыёму пенсіянера на працу. Што датычыцца звальнення, змены месца жыхарства і іншых абставін, што ўплываюць на змяненне памера пенсій або спынення яе выплаты, то тут закон гаворыць наступнае: «Пенсионер обязан извещать орган, выплачивающий ему пенсию, об обстоятельствах, влекущих изменение размера пенсии или прекращение её выплаты». Падкрэсліваю – сам пенсіянер. І гэтую норму закона можна прачытаць як у пенсіённым пасведчанні, так і ў распісванні- паведамленні, якую запаўняе чалавек, калі афармляецца на пенсію. Хтосьці чытае, але потым забывае, а хтосьці распісваецца, нават не прачытаўшы.
Таму, калі чалавек пенсіённага ўзросту звальняецца з работы, ён павінны прыйсці ў наш аддзел і прынесці працоўную кніжку з адпаведным запісам або копію загада аб звальненні. Дакументы падшываюцца ў пенсіённую справу, і адпаведныя адзнакі заносяцца ў адзіную электронную базу даных. Толькі з гэтага моманту пенсіянер лічыцца непрацуючым. Праўда, у некаторых працоўных калектывах неабходныя дакументы высылаюць супрацоўнікі аддзелаў кадраў, але гэта хутчэй выключэнне з правілаў.
Калі ж складаліся спісы непрацуючых пенсіянераў, якія маюць права на атрыманне аднаразавай 500-тысячнай дапамогі, яны браліся з электроннай базы даных. Таму пажылыя людзі, у якіх не было адзнакі, што яны не працуюць, не ўвайшлі ў іх.